Грамадства22

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна

На сустрэчы сёння з Сяргеем Глазьевым Лукашэнка негатыўна выказаўся ў бок ЕС.

Лукашэнка з Эмануэлем Макронам, прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаравіч, Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна пасля фіналу чэмпіянату свету па футболе — 2018 у Маскве

«Вы вазьміце цяпер гэтую Еўропу. Яе рвуць на часткі, разбіць, прыбраць, каб ні еўра не было, ні эканомікі, нічога не было. Каму гэта першаму шкода? Амерыканцам. І гэта ж не першы год, гэта ж пастаянна. І не Трамп ініцыятар быў, што ў захапленні, што развіваецца такі эканамічны ачаг магутны, тэхналагічна развітая тэрыторыя, канкурэнт салідны для ўсіх. Адзіна, з кім яны маглі мець зносіны, сябраваць і размаўляць — таксама мною сказана год ці паўгода таму назад — Расія. Тут — рэсурсы, у вас — найвышэйшыя тэхналогіі. Давайце разам супрацоўнічаць. Вось гэта Еўразійскі рэгіён. І гэта была б самая магутная арганізацыя. Чаго яны хацелі?», — сказаў ён.

«Цяпер адумаўся Макрон ці яшчэ хтосьці на заходзе сваёй кар'еры: будзем усталёўваць з Расіяй кантакты, будзем размаўляць. Так ад гэтага ніхто не адмаўляўся. Я быў у эпіцэнтры гэтага. Некаторыя пытанні наўпрост праз мяне вырашаліся. Французы сюды прыязджалі. Я перадаваў ім меседж не толькі ад сябе, але і ад Пуціна, што ну, давайце. Не трэба».

Таксама Лукашэнка чарговы раз ухвальна выказаўся пра Трампа, які спрабуе дасягнуць міру ва Украіне.

«А ім не трэба гэта. Гэта вось, вось у чым прычына і АБСЕ. Дык вось, калі Рада міру першым сваім крокам зробіць крок да актывізацыі сваёй дзейнасці, усе адтуль сыдуць, пяройдуць сюды, калі будзе вынік. Выніку гэтага няма. Няма АБСЕ, ды і арганізацыі Аб'яднаных Нацый фактычна. І мы чаго то хочам захаваць. Ну так, пастаянных членаў Савета Бяспекі, можа, гэтая сітуацыя ў ААН і задавальняе. Але ж іншыя краіны? Колькі там, пяць членаў Рады бяспекі? Ну хочуць костку кінуць — там сем-восем зрабіць. Але гэта нічога не зменіць. Пры тых рашэннях, якія прымаюцца кансэнсусам, дзе ёсць права вета. А зрабіць так, каб не было права вета, ні ў якім разе нельга. Ні ў якім разе нельга пры той сітуацыі, якая сёння складваецца. Так што мая пазіцыя такая, што Арганізацыя Аб'яднаных Нацый гэта нікчэмная арганізацыя, ніякіх пытанняў не вырашае і не вырашыць. Ну, іншай няма. А вось з АБСЕ можна было б пачаць тым больш своечасова: у Еўропе турбулентнасць такая, што трэба ўціхамірыць гэты рэгіён і займацца трэба. Гэта мой пункт гледжання. І на рэйкі міру, і вось працу ў Еўропе, дзе мы жывем — Беларусь у цэнтры Еўропы геаграфічна — нас гэта хвалюе, таму мы пагадзіліся быць у Радзе міру», — сказаў ён.

Каментары2

  • Вася
    16.02.2026
    Сегодня день открытых дверей в Новинках?
  • Макрону всю гонку разложил!
    16.02.2026
    Тебе пора не Европу исправлять, а готовиться туда - к Каддафи, Хусейну, Милошевичу... "Ты взвешен на весах и найден очень легким..."

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць