Грамадства1919

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка

Абрэвіятуру ACAB шмат гадоў выкарыстоўваюць, каб выказаць негатыўнае стаўленне да паліцыі. У асартыменце «Мегатоп» аказаліся кеды з гэтымі літарамі — вынік быў прадказальны.

Фота: «Мегатоп»

Англійскую абрэвіятуру ACAB расшыфроўваюць як «all cops are bastards», то-бок «усе копы — выб***кі». Раней яе выкарыстоўвалі на забастоўках працоўных у Брытаніі і ў турэмных тату, але з часам абрэвіятура атрымала папулярнасць у пратэстоўцаў па ўсім свеце, а таксама ў футбольных фанатаў і скінхэдаў.

«Мегатоп» адкрыў на сваім сайце продаж кедаў з такой абрэвіятурай. Літары ACAB у гэтым выпадку намаляваныя ў стылі графіці, абрэвіятуру сапраўды часта для гэтага выкарыстоўваюць. 

На сайце было пазначана, што гэтыя кеды — навінка. Кошт — 49,69 рублёў за меншыя памеры (шэраг пачынаўся з 30‑га памера) і каля 54 рублёў за больш вялікія кеды.

Прапагандысты не прайшлі міма. Зліўны тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы» апублікаваў скрын з сайта «Мегатопа», скрын з «Вікіпедыі», дзе тлумачыцца значэнне абрэвіятуры, і паставілі кароткі подпіс: «Мегатоп», вы там, гандляры, увогуле яб***ліся?».

Праз хвіліну гэта ў сваім канале перапосціў Рыгор Азаронак, а яшчэ праз паўгадзіны кеды разладу знялі з продажу. Калі цяпер прайсці па спасылцы, якая раней вяла на старонку з кедамі, сістэма адказвае, што такой старонкі больш не існуе.

«Жоўтыя злівы» заўважылі, што кедаў больш няма. І пачалі пагражаць:

«Калі буйная гандлёвая сетка закупляе красоўкі з экстрэмісцкім надпісам і барыжыць гэтым дзярмом ва ўсіх сваіх крамах, тут ёсць подпісы і візы таваразнаўцаў, маркетолагаў, намнамычаў і больш высокага кіраўніцтва. Яны куды глядзелі?

Усіх адказных за гэтую дыверсію — у студыю. На фоне дзвярэй. З мерамі спагнання, кадравымі высновамі і іншым належным для выпадку рэагаваннем».

Азаронак быў больш лаканічны:

«Праклятых гандляроў зноў выхавалі швабрай. Цудоўна».

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Л.н.
    16.02.2026
    Праклятых гандляроў зноў выхавалі швабрай. Цудоўна».
    _______
    Сказаў, той хто са швабры ня злазіць
  • .
    16.02.2026
    Fuck the police!
  • мурка
    16.02.2026
    В этом концлагере такой список "экстремизма" - на тысячи имён, произведений, символик и аббревиатур - что нормальный человек не знает и не может всё знать. Так что репрессии в Беларуси приобрели перманентный характер, они не никогда не закончатся, пока будут существовать фашистские законы и вот эти "экстремистские" списки.

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць