Нерухомасць33

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной

Рынак сталічнай арэнды не перастае здзіўляць.

Фота тут і далей: realt.by

У Мінску здаецца студыя агульнай плошчай 26 квадратаў па адрасе Шчамялёва, 30. Яна месціцца на 14‑м паверсе 25‑павярховіка, пабудаванага летась.

У адрозненне ад некаторых іншых кватэр, якія здаюць без рамонту, гэтае памяшканне так-сяк падрыхтавана для жыцця. На падлозе ляжыць ламінат. У асноўным пакоі ёсць кухонная зона з умывальнікам, сталешніцай і пераноснай электрапліткай на дзве канфоркі.

Самі шафікі, відаць, сабраныя з неліквідных частак, бо дзверцы рознага колеру. Маюцца халадзільнік, стол і дзве табурэткі. У ванным пакоі, апроч самой ванны і туалета, стаіць пральная машына. Але для жыцця там як мінімум трэба дадаць шафу і ложак.

У апісанні пазначана, што кватэра здаецца на працяглы тэрмін, у ёй можна жыць з жывёламі. Здаецца па дамове, патрэбны залог.

За месяц пражывання ў такой кватэры просяць 280 даляраў. 

Аб’яву актыўна абмяркоўваюць у Трэдс. Допіс набраў ужо каля 165 тысяч праглядаў і больш за сотню каментароў.

Многія жартуюць, што ў кватэры зроблены рамонт у стылі лофт: «Жорсткі лофт», «Гэта лофт. Вы не шарыце», «Лофт Pro Max».

Таксама каментатары задаюцца пытаннем, навошта патрэбны залог у такой кватэры. «Залог за што, прабачце? Арэндадаўца перажывае, што вы цэглу вынесеце?» — задаецца пытаннем карыстальніца. «Дзіўна, забыліся ж дапісаць, што без жывёл і без дзяцей», — дадае іншая каментатарка.

Але ёсць і тыя, хто лічыць, што кватэра знойдзе свайго арэндатара. «І на такое свой кліент знойдзецца… за 250 у.а. дакладна здадуць… Пара ўжо прыезджым прывыкаць, што жыць у Мінску дорага», — адзначае адзін з карыстальнікаў.

«Хацелася б хоць нейкія дзверы ў санвузел. Але калі выбіраць паміж «бабушатнікам» і гэтым, я б выбрала гэта», — рэзюмуе яшчэ адна дзяўчына.

Каментары3

  • Жизнь в конуре
    17.02.2026
    Игнор таким арендодателями! Пускай сам в собачьей конуре живёт.
  • 1238-1794
    17.02.2026
    капцы
  • Чёрный риэлтор
    17.02.2026
    Совсем людей за скот держат, а они видать и рады

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць