Эканоміка

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Гродна стаў першым беларускім горадам, у якім нядаўна запусцілі новы агрэгатар таксі Bro Car. Ён пачаў працаваць яшчэ ў студзені. Выданне Office Life высветліла, ці з’явіцца сэрвіс у іншых гарадах.

Фота: autogrodno.by

Як расказалі Office Life у кампаніі «Брокар Бел», якая адказвае за сэрвіс таксі ў Беларусі, зараз у Гродне ўжо падключана каля 200 машын. Пакуль ёсць невялікая складанасць у інтэграцыі з праграмнымі касамі, але разлічваюць, што на працягу трох-чатырох тыдняў адладзяць працэс. Гэта дазволіць большай колькасці кіроўцаў працаваць з наяўнымі грашыма. Пакуль такая магчымасць ёсць толькі ў тых, хто ездзіць з таксометрам.

Наступным горадам для запуску Bro Car у нашай краіне стане Шчучын.

Гэты горад знаходзіцца ўсяго за 70 кіламетраў ад Гродна, і там праявілі вялікае жаданне падключыцца. У кампаніі кажуць, што з задавальненнем адгукнуліся і разлічваюць ужо з першага тыдня сакавіка аказваць паслугі пасажырам у Шчучыне.

Як удакладніла Кацярына Станкевіч, старшыня Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў, наступным з абласных гарадоў у планах Bro Car стаіць Віцебск, дзе таксама вельмі актыўныя перавозчыкі.

Паводле яе слоў, у гэтым горадзе з перавозчыкамі выдатная зваротная сувязь і «ёсць разуменне працэсаў, якія неабходна наладзіць, каб забяспечыць бяспечную перавозку, а таксама захоўваць інтарэсы як перавозчыкаў, так і кіроўцаў». Запусціць там сэрвіс разлічваюць у канцы сакавіка або пачатку красавіка.

Планы па іншых гарадах у кампаніі пакуль не раскрываюць, але пацвярджаюць, што плануюць пашырацца.

Праўда, Мінска ў спісе няма. Прадстаўнікі Bro Car кажуць, што праводзілі сходы з перавозчыкамі — сталічныя праявілі найменшую зацікаўленасць. Пры гэтым ёсць запыт ад гарадоў Мінскай вобласці.

Разглядаюць і магчымасць перадзамовы ў аэрапорт, для гэтага паспрабуюць сфарміраваць тарыф і паглядзець на водгук перавозчыкаў.

Уладальнік Bro Car — кампанія «Эверы Кар» з Казахстана. Сэрвіс працуе яшчэ і ў Азербайджане. Галоўнае адрозненне новай службы таксі: у ёй не выкарыстоўваецца дынамічнае цэнаўтварэнне. Цэны — фіксаваныя. У час пік яны могуць павышацца, але ўсё адно будуць фіксаваныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць