Гісторыя

Егіпцяне валодалі складанымі тэхналогіямі задоўга да пірамід

Невялікі медны прадмет з раскопак у Верхнім Егіпце лічыўся звычайным шылам і спакойна захоўваўся ва ўніверсітэцкім музеі. Аднак сучасны аналіз ператварыў забыты музейны экспанат у навуковую сенсацыю. Высветлілася, што егіпцянам былі даступныя складаныя тэхналогіі задоўга да будаўніцтва пірамід.

Лучковае свердзела ў дзеянні. Насценны роспіс эпохі Новага царства з грабніцы Рэхміра (Заходнія Фівы). Фота: The Metropolitan Museum of Art 

Гэтая гісторыя пачалася не на раскопках, а ў музеі. Даследчыкі з Універсітэта Ньюкасла сумесна з калегамі з Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў вырашылі паўторна вывучыць асобныя прадметы з калекцыі Музея археалогіі і антрапалогіі Кембрыджскага ўніверсітэта.

Як паведамляе сайт Універсітэта Ньюкасла, увагу навукоўцаў прыцягнуў маленькі прадмет даўжынёй усяго 6 сантыметраў і вагой каля 1,5 грама. Ён быў знойдзены яшчэ ў 1920‑я гады ў пахаванні, якое належала даросламу мужчыну, на тэрыторыі магільніка Бадары ў Верхнім Егіпце.

Сто гадоў таму археолагі запісалі знаходку ў каталог як «маленькае меднае шыла, абматанае скураным шнурком» і забыліся пра яго на дзесяцігоддзі. Але, калі сучасныя навукоўцы паклалі артэфакт пад мікраскоп, яны зразумелі: іх папярэднікі памыляліся.

Музейны прадмет, першапачаткова атрыбутаваны як шыла, аказаўся свердзелам. Фота: ncl.ac.uk

Разгледзеўшы інструмент пад павелічэннем, даследчыкі знайшлі сляды, якія не маглі з'явіцца ад простага праколвання. Драпіны і пацёртасці ішлі па коле. Гэта азначала толькі адно: інструмент вельмі хутка круціўся.

Асаблівую ўвагу даследчыкаў прыцягнулі шэсць вельмі тонкіх віткоў скуранога шнурка. Навукоўцы сцвярджаюць, што гэта рэшткі цецівы, якая выкарыстоўвалася для прывядзення ў рух лучковага свердзела.

Прынцып яго працы быў даволі просты: шнур, прымацаваны да лука, намотваўся вакол стрыжня. Чалавек рухаў лукам узад і ўперад, у выніку чаго стрыжань пачынаў хутка круціцца. Гэта забяспечвала больш хуткі і кантраляваны працэс свідравання ў параўнанні з простым націсканнем ці кручэннем шылападобнага інструмента ўручную.

Хімічны аналіз, праведзены камандай з дапамогай партатыўнага рэнтгенафлуарэсцэнтнага сканера, паказаў, што інструмент выраблены з незвычайнага меднага сплаву. У яго склад уваходзяць мыш’як і нікель, а таксама прыкметная колькасць свінцу і срэбра. Такая «рэцэптура», па словах аўтараў даследавання, дазваляла атрымаць метал, які быў цвярдзейшым і вонкава адрозніваўся ад звычайнай медзі.

Прысутнасць серабра і свінцу можа паказваць на свядомы выбар кампанентаў для сплаву і, магчыма, на існаванне шырокіх гандлёвых сувязяў па абмене матэрыяламі ці ведамі паміж Егіптам і Усходнім Міжземнамор’ем у IV тысячагоддзі да н.э.

Узрост старажытнага егіпецкага металічнага свердзела навукоўцы ацанілі прыкладна ў 5300 гадоў.

Раней лічылася, што такія тэхналогіі з'явіліся ў егіпцян значна пазней — праз 2000 гадоў, калі будаваліся знакамітыя піраміды Новага царства. Але высветлілася, што яшчэ ў каменным веку (канец IV тысячагоддзя да н.э.) майстры ўжо ўмелі свідраваць камень, дрэва і косць, ствараючы мэблю і ўпрыгажэнні пры дапамозе механікі.

Гэта адкрыццё нагадвае: нават даўно вядомыя музейныя экспанаты могуць хаваць у сабе новыя старонкі гісторыі чалавечай вынаходлівасці.

Каментары

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць