Моды11

Рост цэн на срэбра прымусіў папулярнага вытворцу ювелірных вырабаў Pandora перайсці на плаціну

Кампанія Pandora, вядомая сваёй канцэпцыяй «даступнай раскошы», вымушана змяніць тэхналогію вытворчасці знакамітых бранзалетаў і падвесак, выкарыстоўваючы плацінавае пакрыццё замест чыстага срэбра. Як піша The New York Times, гэты крок — спроба абараніць бізнэс не толькі ад анамальных цэн на сыравіну, але і ад ціску высокіх мытных пошлін ды агульнага зніжэння спажывецкага попыту.

Фота: Wikimedia Commons

Pandora — найбуйнейшы ювелірны брэнд у свеце паводле аб’ёмаў вытворчасці — штогод закупляе больш за 300 тон срэбра, але цяпер вымушана змяняць стратэгію праз анамальны рост цэн. За апошні год срэбра падаражэла ўдвая, дасягнуўшы 80 даляраў за ўнцыю, што стала значна больш балючым ударам для бізнэс-мадэлі кампаніі, чым рост цэн на золата.

Каб захаваць статус «даступнай раскошы», у пачатку лютага брэнд заявіў пра запуск лінейкі вырабаў з плацінавым пакрыццём, якая павінна зменшыць залежнасць ад дарагога стэрлінгавага срэбра.

Выбар на карысць плаціны абумоўлены яе стабільнасцю: хоць гэты метал каштуе каля 2100 даляраў за унцыю, з пачатку года ён падаражэў усяго на 3%. Гэта непараўнальна з двухзначным працэнтным ростам срэбра за той жа перыяд.

Таму ўжо праз год Pandora плануе перавесці на новую тэхналогію як мінімум палову сваёй срэбранай прадукцыі. Такі крок дазволіць кампаніі «нівеліраваць значную частку» выдаткаў на сыравіну, выкарыстоўваючы плацінавае напыленне на больш танныя металічныя сплавы.

Генеральная дырэктарка Pandora Берта дэ Паблос-Барб’ер, якая ўзначаліла кампанію ў пачатку года, прызнае, што празмерная залежнасць ад аднаго віду сыравіны стала сур’ёзнай фінансавай рызыкай. Паводле яе слоў, папярэднія ваганні цэн на срэбра занадта моцна ўплывалі на прыбытковасць, таму дыверсіфікацыя матэрыялаў неабходная для стабільнасці бізнэсу ў будучыні.

Як адзначае NYT, гэтая рэарганізацыя адбываецца на фоне слабай спажывецкай кан’юнктуры, асабліва ў ЗША, дзе ў канцы мінулага года продажы істотна запаволіліся. За мінулы год выручка кампаніі склала 5,1 млрд даляраў, павялічыўшыся толькі на 2% у супастаўных цэнах, а вось агульны прыбытак фактычна не змяніўся. Больш за тое, прагноз на бягучы год прадугледжвае амаль нулявы рост продажаў, што прымушае кіраўніцтва шукаць шляхі аптымізацыі выдаткаў.

Дадатковым выпрабаваннем стала мытная палітыка адміністрацыі Дональда Трампа, бо Pandora вырабляе свае ўпрыгожванні ў Тайландзе, а амерыканскі рынак з’яўляецца для яе ключавым. Увядзенне 20‑працэнтных мытаў на імпарт з Тайланда і В’етнама, дзе кампанія якраз рыхтуе новыя вытворчыя магутнасці, стварыла новыя фінансавыя бар’еры і прымусіла інвестараў больш насцярожана ставіцца да акцый брэнда.

Нягледзячы на ўсе выклікі, кіраўніцтва Pandora супакойвае пакупнікоў: якасць вырабаў нават палепшыцца, бо плацінавае пакрыццё больш устойлівае да карозіі і не цямнее з часам. Гэта дазволіць насіць упрыгожванні нават падчас адпачынку на моры, пры гэтым галоўная мэта кампаніі застаецца нязменнай — захаваць цэннікі на звыклым для спажыўцоў даступным узроўні.

Каментары1

  • D
    06.02.2026
    Любое пакрыццё з часам сціраецца. Лепей купляць прадукты з чыстага драг металу.

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя10

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ16

Зноў павялічыліся цэны на паліва2

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне2

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету4

У Докшыцкім раёне ў аварыі адзін чалавек загінуў, а чацвёра пацярпелі1

Буйная расійская сетка медыцынскіх лабараторый адкрые першую клініку ў Беларусі2

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя10

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць