Навука і тэхналогіі

Найбуйнейшая ювелірная кампанія адмовіцца ад натуральных дыяментаў і пачне іх вырошчваць у лабараторыі

Найбольшы ў свеце вытворца ювелірных упрыгажэнняў Pandora паведаміў, што больш не будзе здабываць дыяменты, а пачне развіваць тэхналогію вырошчвання камянёў у лабараторных умовах.

Фота Depositphotos.com

Выканаўчы дырэктар дацкай ювелірнай кампаніі Pandora адзначае, што пераход да лабараторных дыяментаў з’яўляецца часткай праграмы ўстойлівага развіцця кампаніі, піша BBC. Вырашчаныя ў лабараторных умовах дыяменты не адрозніваюцца ад сапраўдных, але будуць значна таннейшымі.

Лабараторныя дыяменты Pandora ствараюцца ў Вялікабрытаніі, і яна стане першай краінай, дзе іх пачнуць прадаваць. Кошт вырабаў — ад 350 даляраў.

У 2020 годзе сусветная вытворчасць лабараторных дыяментаў дасягнула 6-7 мільёнаў карат. У той жа час здабыча натуральных камянёў знізілася да 111 мільёнаў карат у параўнанні з 152 мільёнамі ў 2017 годзе.

Традыцыйная здабыча алмазаў крытыкуецца за парушэнне правоў чалавека ў Афрыцы. Асноўную колькасць каштоўных камянёў даюць усяго 5 краін: Расія, Аўстралія, Батсвана, Рэспубліка Конга і ПАР.

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць