Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд
Амерыканскі рэстлер і YouTube-блогер Логан Пол пяць гадоў таму купіў рэдкую картку з Пікачу за 5,275 мільёна даляраў, устанавіўшы сусветны рэкорд.

Амерыканскі рэстлер і YouTube-блогер Логан Пол пяць гадоў таму купіў рэдкую картку з Пікачу за 5,275 мільёна даляраў, устанавіўшы сусветны рэкорд. Гэта аказалася нядрэннай інвестыцыяй: зараз ён прадаў яе за 16,492 мільёна даляраў, дадаўшы да лота яшчэ і каралі з брыльянтамі.
Гэта картка Pikachu Illustrator, адна з 39, створаных у 1998 годзе для конкурсу ілюстрацый Pokémon.
Логан Пол выставіў яе на аўкцыёне Goldin. Аўкцыён доўжыўся 42 дні і завяршыўся ў гэты панядзелак. Калі таргі ў панядзелак падыходзілі да канца, цана ўсё яшчэ трымалася на ўзроўні 6,882 мільёна даляраў, але затым на працягу падоўжанага часу з'явіліся новыя стаўкі, якія паднялі выніковую суму да 16,492 мільёна даляраў разам з камісіяй.
Падчас прамой трансляцыі на YouTube Пол пажартаваў: «Здаецца, мы кагосьці ўсё ж такі стамілі».
«Гэта вар'яцтва», — дадаў ён, калі таргі закрыліся і пасыпалася канфеці.
Праз імгненне на экране з'явілася прадстаўніца Guinness World Records Сара Кэсан і пацвердзіла, што гэта самая дарагая калекцыйная картка з калі-небудзь прададзеных на аўкцыёне.
Пераможцам таргоў стаў венчурны інвестар Эй Джэй Скарамучы — сын фінансіста і былога дырэктара па камунікацыях Белага дома Энтані Скарамучы. Па словах Скарамучы-малодшага, ён запланаваў «планетарнае паляванне за скарбамі» і збіраецца «калекцыянаваць некалекцыянавальнае», і гэта толькі пачатак.
«У мяне зараз квэст — купіць акамянелы шкілет тыраназаўра рэкс, я збіраюся набыць Дэкларацыю незалежнасці — і на гэтым не спынюся», — падзяліўся ён планамі з Полам.
Картка з Пікачу прадавалася разам з масіўным брыльянтавым ланцугом, на якім рэстлер насіў яе ў якасці кулона ў спецыяльным футляры. У гэтым каралях ён дэбютаваў на WrestleMania 38 у 2022 годзе — гэта шоу амерыканскага рэслінг-прамоўшна World Wrestling Entertainment (WWE). Пасля продажу Пол асабіста надзеў каралі на шыю Скарамучы.
У суботу зорка WWE развітаўся з карткай у пасце ў Instagram, напісаўшы: «Бывай, мой сябар. Для мяне было гонарам валодаць найвялікшым калекцыйным прадметам у свеце».
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары