Свет44

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай

Харватыя адхіліла запыт Венгрыі і Славакіі на транспартаванне расійскай нафты, заявіў 16 лютага міністр эканомікі Харватыі Антэ Шушняр, піша The Kyiv Independent.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Janos Kummer / Getty Images

Раней у гэты ж дзень міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта паведаміў, што Будапешт і Браціслава звярнуліся да Харватыі па дапамогу ў забеспячэнні паставак расійскай нафты праз трубаправод «Адрыя» з-за перабояў з транзітам праз Украіну.

Антэ Шушняр заявіў, што Заграб «не дазволіць», каб паліўнае забеспячэнне Цэнтральнай Еўропы «апынулася пад пагрозай», і гатовы дапамагчы ў вырашэнні праблемы згодна з заканадаўствам ЕС і правіламі OFAC (Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі ЗША).

Паводле слоў міністра, у краін ЕС больш не засталося ніякіх «тэхнічных апраўданняў» для захавання залежнасці ад расійскай нафты.

«Бараль, набыты ў Расіі, можа здавацца некаторым краінам таннейшым, але ён дапамагае фінансаваць вайну і атакі на ўкраінскі народ. Пара спыніць гэтае ваеннае спекуляванне», — заявіў Шушняр.

Раней Сіярта разам з міністаркай эканомікі Славакіі Дэнісай Сакавай накіраваў ліст Антэ Шушняру, у якім адзначыў, што выключэнне з санкцый для іх краін «дае магчымасць імпартаваць расійскую нафту морам, калі трубаправодныя пастаўкі парушаныя».

«Бяспека энергазабеспячэння краіны ніколі не павінна быць ідэалагічным пытаннем, — сказаў венгерскі міністр. — Таму мы чакаем, што Харватыя, у адрозненне ад Украіны, не будзе ставіць пад пагрозу бяспеку паставак нафты ў Венгрыю і Славакію па палітычных прычынах».

Каментары4

  • Дзеці лейтэнанта Шмітда
    16.02.2026
    Сіярта і Орбан, гэтыя два браты лейтэнанта Шмітда, ужо так усім надакучылі, што іх пачалі проста біць.
    Дарэчы, Антэ Шушняру магу падкінуць ідэю аб тым, што падчас аблогі Канстанцінопаля асманскім султанам Мехмедам II венгерскі гарматны майстар Орбан добраахвотна звярнуўся да Мехмеда з прапановай пабудаваць гармату, што разбурыць сцены Канстанцінопаля. Маючы дастаткова сродкаў і матэрыялаў, Орбан пабудаваў у Эдзірне гармату за тры месяцы. Велізарная гармата, названая "Базіліка", якую Орбан зрабіў для Мехмеда, была цудам тэхнікі і была здольная кідаць каменныя шары вагой 270 кг на 1,6 км. Па словах проосманского гісторыка XV стагоддзі Крытавула, "гэта гармата вырашыла ўсё".
    Час зрабіць высновы з гісторыі і даць ад варот паварот Орбану і яго здраднікам Еўропы.
  • Правильно. Лучше покупать американскую в 5 раз дороже
    17.02.2026
    И грести ссвеже напечатанные фантики вагонами в долг
  • Востраў
    17.02.2026
    Правильно. Лучше покупать американскую в 5 раз дороже, так точна товаріщ майор

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць