Меркаванні1616

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча

Доўгі час Кіеў даволі асцярожна ставіўся да супрацы з беларускай апазіцыяй. Але апошнімі днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі шмат увагі ў сваіх выступах надаў Беларусі. Ён упершыню правёў перамовы з Святланай Ціханоўскай, запрасіў яе наведаць Кіеў. Што адбываецца, піша аглядальнік «Свабоды» Валер Карбалевіч.

Фота: ОСЦ

Можна меркаваць, што тут сышлося некалькі чыннікаў.

Найперш паўплывалі кадравыя змены ў кіроўных органах Украіны. Сышоў у адстаўку кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак. Ягонае месца заняў Кірыл Буданаў, які дасюль курыраваў палітыку Кіева на беларускім кірунку, вёў нефармальныя перамовы з беларускімі чыноўнікамі. Ён сустракаў 114 беларускіх палітвязняў на мяжы ў снежні.

Лагічна зрабіць выснову, што ягоны прыход да кіраўніцтва Офісу прэзідэнта Украіны спрычыніўся да карэктавання палітыкі адносна Беларусі.

Але больш важныя сістэмныя змены, якія падштурхоўваюць Кіеў да новых падыходаў да Беларусі.

Магчыма, Зяленскі ўпэўніўся, што Лукашэнка не пойдзе далей цяперашняга ўзроўню падтрымкі расейскай агрэсіі супраць Украіны. Бо ўкраінскія дроны выявіліся вельмі эфэктыўнымі ў выбіванні расейскіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Прычым, дасягаюць іх нават за Уралам. І ў выпадку чаго, два беларускія НПЗ могуць быць знішчаны за адну ноч.

Кіеў не бянтэжыць, што палітыка Украіны і ЗША адносна Беларусі цяпер рухаецца на супрацьходзе. Вашынгтон вядзе актыўныя перамовы з афіцыйным Мінскам, часткова здымае санкцыі з беларускіх прадпрыемстваў. А Кіеў ідзе на больш шчыльнае супрацоўніцтва з ненавіснай рэжыму ў Мінску беларускай апазіцыяй.

Паколькі ЗША ўсё больш дыстанцуюцца ад Еўропы, рэзка зменшылі падтрымку Украіны, то Кіеву трэба весці сваю гульню, быць больш самастойным.

І па меры таго, як вайна будзе набліжацца да завяршэння, важнасць статусу Беларусі для пасляваеннага геапалітычнага пазіцыянавання Украіны, яе бяспекі будзе толькі павялічвацца.

Дэмакратычныя змены ў Беларусі радыкальна паўплывалі б на становішча Украіны ў пасляваенным супрацьстаянні з Расіяй. У такой логіцы саюз з беларускай апазіцыяй, дэмакратычнай супольнасцю мае вялікае значэнне.

Каментары16

  • .
    26.01.2026
    Акрамя Ермака, сышоў і Падаляк - чалавек, з мутным беларускім мінулым і халоднай пазіцыяй да беларусаў у 2020 і 2022.
  • ???
    26.01.2026
    Не зразумелая логика Карбалевіча - Зяленскі пачаў размовы з Ціханоўскай, там што "упэўніўся, што Лукашэнка не пойдзе далей цяперашняга ўзроўню падтрымкі расейскай агрэсіі супраць Украіны????
  • Эфект Бабарыка
    26.01.2026
    Паразмаўляюшы з Бабарыкам і Калеснікавай, Зяленскі вырашыў, што лепей уж з Ціханоўскай кантактаваць, чым з газпромаўскімі, якім шкады расейцаў і не разумеюць чым крым =)

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць