Грамадства99

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду

Жыхары «Мінск-Света» пішуць у Threads пра дрэнную якасць вады ў комплексе. «Гэтую ваду яны называюць артэзіянскай», — іранізуюць людзі.

Злева — забруджаны фільтр у параўнанні з новым, справа — асадак на ванне пасля мыцця. Фота: Threads

Адна з жыхарак «Мінск-Свету» апублікавала ў Threads фота фільтра для вады, які, паводле яе слоў, стаяў толькі два дні. Дзеля параўнання на фота ёсць і чысты фільтр.

Жанчына не хавае ўражанняў:

«У такой вадзе мы гатуем, мы купаем дзяцей і гэтак далей. Гэтую ваду яны называюць артэзіянскай. Калі нехта шукае прычыну выпадзення валасоў, пачніце з вады».

Пры гэтым, кажа жанчына, у кватэры ўжо стаіць сістэма ачысткі вады:

«Гэты фільтр паставіла проста ў дадатак па парадзе трыхолага, каб валасы мыць. Як бачыце, нават з сістэмай якасць дрэнная. Мяняем не раз на паўгода, а штомесяц».

У каментары да жанчыны прыйшоў зваршчык, які, паводле яго слоў, удзельнічаў у зварцы труб, якія падаюць ваду ў Мінск. Ён расказаў, што калі давялося рэзаць тыя трубы, то аказалася, што ў пэўных месцах яны забітыя пяском і ілам на чвэрць дыяметра. То-бок сама вада можа быць добрай, але праблема ў брудных трубах.

Іншыя жыхары «Мінск-Света» дзеляцца сваімі гісторыямі пра ваду:

«Апошні год практычна штодзень брудная вада. Колькі я ні звярталася ў 115 і водаканал, нічога не змяняецца».

«Пагаджуся, жудасная якасць вады, Кастрычніцкі раён».

«Тая ж сітуацыя, учора мяняў зменныя картрыджы ў фільтры».

«Як я стамілася, што дзяцей не магу пакупаць у ваннай. Увесь час застаецца чорны асадак, падобны да металічнай стружкі ці зямлі. Колькі разоў я пісала ў 115, дасылала фота. Кастрычніцкі раён. Памятаю, як нехта казаў, што ў «Мінск-Свеце» артэзіянская вада».

У каментарах да паста жыхаркі «Мінск-Света» адзначыліся мінчукі з іншых раёнаў. Аказалася, што і там не ўсе атрымліваюць абяцаную артэзіянскую ваду, хаця былі і тыя, у каго ўсё добра:

«Паўднёвы Захад і Малінаўка такія ж. Прапускаю праз такі фільтр ваду для ўвільгатняльніка, не дапамагае».

«Кунцаўшчына — тая ж сітуацыя».

«Паўгода выкарыстоўваю такія фільтры, гісторыя дакладна такая ж, але жыву ў зусім іншым раёне».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Лёлік з-пад Лімасола
    27.01.2026
    гэта ўсё Ціханоўская з офісам зрабіла! інфа 150% во як!
  • Ганка
    27.01.2026
    А што яны думалі, купляючы самае таннае жытло ў Менску? Чым таньней, тым горш, вядома ж. Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы траціць.
  • Калдыр
    27.01.2026
    Гэта ылитный чорный асадак из ОАЭ Пейце смела

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады3

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць