Грамадства33

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі

Карыстальнікі сацсетак заўважылі каля аднаго з каталіцкіх храмаў у цэнтры Варшавы незвычайную скульптурную кампазіцыю з сімваламі трох краін — Польшчы, Беларусі і Украіны. Тыя, хто не ў тэме, не зразумелі сэнс інсталяцыі, некаторыя выказалі сумнеў, якую краіну сімвалізуе адна з фігур — Беларусі ці Літвы? Выданне Katolik.life даведалася пра новую кампазіцыю і расказала падрабязнасці пра яе.

Тры народы — Польшчы, Беларусі і Украіны — аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы

Гаворка ідзе пра калядную батлейку, якая была дапоўненая сёлета фігурамі Трох Каралёў і ўсталяваная каля касцёла Святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Гэта — «Калядная батлейка трох народаў», якую можна ўбачыць каля храма да 2 лютага ўключна.

Сёлета з'явілася ідэя зрабіць батлейку міжнароднай. Новыя фігуры Трох Каралёў сапраўды сімвалізуюць Польшчу, Беларусь і Украіну, якія прыносяць свае дары Дзіцяці Езусу.

Перад асвячэннем фігур у касцёле праходзіла супольная Імша палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Службу з удзелам душпастыра беларусаў-каталікоў у Варшаве ксяндза Вячаслава Барка адпраўлялі на польскай мове з элементамі беларускай і ўкраінскай моў — у знак адзінства і ўзаемнай павагі народаў.

Беларусы самі сабралі грошы на сваю фігуру з гістарычным гербам краіны, якая абышлася ў 15 тысяч злотых (больш за 3500 еўра), каб засведчыць: тут ёсць беларусы, супольнасць жыве і памятае пра свае карані.

Гэтая плошча — сімвалічнае месца на карце Варшавы, якое знаходзіцца на сутыку важных артэрый горада, у раёне пасольстваў і міжнародных устаноў. У парафіі вырашылі, што месца патрабуе «паведамлення, якое будзе чытаным для ўсіх», і вырашылі стварыць калядную батлейку як знак міру і дыялогу. Аўтарам скульптур з'яўляецца Фаўстына Макарук.

Каментары3

  • Лучше
    23.01.2026
    Стоит заменить Беларусь на Литву!
  • Лепш
    24.01.2026
    Лучше, замяніць цябе на беларуса.
  • Ужос
    28.01.2026
    Тихий

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць