Грамадства66

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць

Амаль праз два месяцы пасля вывазу з Беларусі ў Ватыкан вызваленых каталіцкіх святароў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча вернікам сталі вядомыя некаторыя звесткі пра іх, піша Katolik.life.

Ксяндзы Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч адразу пасля вызвалення

За ўвесь гэты час не з'явілася ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, што святары знаходзяцца ў Рыме, а самі яны не зрабілі ніякіх заяў, не былі заўважаныя на публіцы і амаль не выходзілі на сувязь. Цяпер стала зразумела, чаму.

Як даведаліся вернікі, святароў размясцілі ў адным з кляштараў у Рыме, дзе яны знаходзяцца ўвесь гэты час і, верагодна, будуць жыць і далей. Прычына, па якой святары рэдка выходзяць на кантакт, банальная: яны не маюць тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў сувязі.

Пры гэтым яны знаходзяцца на поўным забеспячэнні, у тым ліку неабходнымі лекамі: праходзяць медыцынскае абследаванне, аднаўляюцца пасля працяглага часу зняволення. Моляцца, удзельнічаюць у святых імшах і сумуюць па Беларусі. Калі яны змогуць вярнуцца на Радзіму, невядома: канкрэтыкі ў гэтым пытанні, як і ўвогуле пра далейшы лёс святароў, пакуль няма.

Таксама пацвердзілася здагадка пра «абет маўчання». Гэта сапраўды так: у найбліжэйшыя месяцы не варта чакаць публікацый пра святароў. У Ватыкане яны далі абяцанне, што як мінімум на працягу году пасля вызвалення не будуць рабіць ніякіх заяў, выступаў і займацца якой-кольвек публічнай дзейнасцю. Хто ініцыяваў такую умову, вернікам дакладна невядома.

Валожынскага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі ў лістападзе 2023 года. Сілавікі абвінавацілі яго ў «здрадзе дзяржаве». 30 снежня 2024 года святара асудзілі да 11 гадоў калоніі.

У выпадку святара з Шуміліна, Віцебская вобласць, Анджэя Юхневіча, яго спачатку затрымалі паводле «палітычных» адміністрацыйных артыкулаў, але пазней абвінавацілі ў злачынствах, якія тычацца сэксуальнай недатыкальнасці непаўналетніх. Яго асудзілі да 13 гадоў калоніі.

Пра вызваленне абодвух стала вядома 20 лістапада. Пасля прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што іх памілавалі на просьбу Папы Льва XIV.

Каментары6

  • Litwa не Белая Русь
    13.01.2026
    Каталіцкія святары маўчаць, бо ў краіне пры ўладзе зноў руска-праваслаўныя людзі.
  • гыы
    13.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Интересующийся
    13.01.2026
    Возможно Церковь начала внутреннее расследование. Обвинения довольно серьёзные. По некоторым из них в Ватикане теперь мягко сказать, крайне внимательно относятся. Не могут иерархи так сходу сказать что обвинения были политмотивированные. Послушание в Церкви обязывает их молчать.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць