Грамадства

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

«Цукровая глазура» на аўтамабілях і «люстэрка» замест тратуараў і праезнай часткі — з такой няпростай рэальнасцю сёння прыйшлося сутыкнуцца многім беларусам, якія не маюць магчымасці застацца дома ў непагадзь. Вінаватым стаў цыклон «Леані», і, на жаль, ён вырашыў затрымацца ў Беларусі, піша «Тэлеграф».

Сацсеткі беларусаў запоўнілі відэа, якія даказваюць, што ўсе папярэджанні сіноптыкаў, ратавальнікаў і ДАІ былі не пустымі словамі. 

Так, для многіх беларускіх аўтамабілістаў раніца пачалася з малапрыемнай карціны, якую звычайна ўбачыш хіба што ў вірусных інтэрнэт-роліках. Прамёрзлы дождж, які ішоў з вечара, пакрыў ледзяной коркай многія машыны, падарыўшы аўтамабілістам другое шкло.

@myborisov #myborisov #борисов #погода #дождь #ледянойдождь ♬ оригинальный звук - MyBorisov

На жаль, на гэтым прыгоды аўтамабілістаў не заканчваліся. Тых, каму ўдалося адагрэць свае ледзяныя машыны, чакала прыкладна такая ж дарога. На участках, да якіх яшчэ не дабраліся дарожнікі і камунальнікі з пясчана-солевымі сумесямі, дарога ператваралася ў каток ці «проста люстэрка», як выказаўся аўтар аднаго з ролікаў.

Мужчына паказаў, што не ўсім машынам удаваўся гэты квэст — пераадолець нават мінімальны пад'ём на шляху, калі адцінак быў закатаны ў лёд — фуры і аўтобусы ў адзін момант проста спыняліся, не ў сілах прасунуцца далей.

@domashnie_ovoschi #молодечно #беларусь ♬ оригинальный звук - Домашние_Овощи

Іншы аўтамабіліст і зусім параіў «калегам» 100 разоў падумаць, перш чым садзіцца за руль сёння. Мужчына прадэманстраваў поўную адсутнасць зачэпу на заледзянелай каляіне на трасе, якую не паспелі апрацаваць соллю.

@kirilfibxpn #гололёд #беларусь #дождь #зима2026 #реки ♬ оригинальный звук - Nadezhda&Sergey Kirilenko

Тым жа, хто ўсё ж рызыкнуў, на жаль, не заўсёды шанцавала, мяркуючы па вялікай колькасці ранішніх аварый.

@i_001by

♬ оригинальный звук - 001by

Не лягчэй прыходзіцца і пешаходам. Так, гамяльчанка паказала, у якое выпрабаванне ператварылася раніцай дарога да працы. 

«Гэта проста жывы лёд, усё блішчыць. Немагчыма ісці», — папярэдзіла жанчына.

@yanina_zaitsava Напряжение не спадало всю дорогу! #циклонлеони #циклон #погода #гололед #беларусь ♬ оригинальный звук - YANINA

Дарэчы, аранжавы ўзровень небяспекі з-за небяспечнага галалёду Белгідрамет падоўжыў яшчэ на суткі, да вечара 28 студзеня, для чатырох абласцей Беларусі, на Гродзеншчыне і Брэстчыне да гэтага часу сітуацыя пачне паляпшацца, але ўсё яшчэ захаваецца на патэнцыйна небяспечным узроўні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ23

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак7

Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?16

Мінск накрыла моцная навальніца ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць