Пахаладае ўжо ў чацвер.

У сераду яшчэ будзе цёпла. Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы месцамі, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны снег.
У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -8°С па поўначы да +2°С па поўдні краіны. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У чацвер — кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу дня складзе ад 0°С па поўдні да -13°С па паўночным захадзе, ноччу месцамі па Віцебскай вобласці да -16°С.
У пятніцу ноччу будзе ад -10°С па поўдні да -23°С па поўначы краіны, максімальная ўдзень -9..-16°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Каментары