Беларус дазволіў пажыць у сваёй кватэры знаёмаму. Той пакінуў пасля сябе непрыемны сюрпрыз
У Бабруйску кватарант аформіў тры мікрапазыкі на ўладальніка жылля, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
25‑гадовы хлопец звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як яму патэлефанавалі з мікрафінансавай арганізацыі і запатрабавалі аплаціць крэдыты, якіх ён не браў.
23‑гадовы беспрацоўны кватарант скарыстаўся тэлефонам гаспадара, каб аформіць пазыкі і патраціць грошы на ўласныя патрэбы. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.
Каментары