Ежа1010

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»

«Я адзіная беларуска, якая перамагла ў шоу! 5 сезон 29 серыя». Ксенія Чылікіна з Мінска вельмі ганарыцца сваім дасягненнем і прымае віншаванне ў сацыяльных сетках. На шоу дзяўчына жартавала, што дома яе перамогі больш за ўсіх чакае афрыканскі вожык Дарт Вэйдэр.

Ксенія Чылікіна разам з вядучымі «Бітвы шэфаў» Рэнатам Агзамавым і Канстанцінам Іўлевым. Тут і далей скрыншоты відэа

Кулінарнае шоу-спаборніцтва «Бітва шэфаў» выходзіць на расійскім тэлеканале «Пятніца». У ім два шэф-кухары Рэнат Агзамаў і Канстанцін Іўлеў збіраюць свае каманды, а потым удзельнікі змагаюцца паміж сабою ў гатаванні розных страў.

У праекце ўдзельнічаюць як прафесійныя кухары, так і проста дасведчаныя аматары кулінарыі. У кожным выпуску ўдзельнікам даводзіцца гатаваць самыя розныя стравы — ад класічных рэцэптаў да новых ці вельмі экзатычных.

Кухары павінны ўразіць творчасцю, тэхнікай і крэатыўнасцю. У кожным выпуску выбіраюць найлепшага чарадзея рондаляў і патэльняў. А яго перамога ідзе ў залік настаўніка.

Вожык Дарт Вэйдэр заўзеў за гаспадыню

Ксеніі Чылікінай 32 гады, яна паспела папрацаваць у розных еўрапейскіх рэстаранах. Цяпер Ксенія працуе ў Мінску персанальным шэф-кухарам. На тэлепраект у якасці хатняга задання прынесла сібас з гароднінай. Канстанцін Іўлеў не захацеў нават пакаштаваць рыбу: ён грэбліва паморшчыўся, бо застаўся незадаволены тым, што сібас быў большы за талерку. У выніку беларуска трапіла ў каманду Рэната Агзамава, які прызнаў, што страва ўсё ж смачная.

Той самы сібас

Падчас першага выпрабавання каманды за гадзіну гатавалі лаксу (страва перанаканскай кухні, востры суп з локшынай). Другім заданнем стала за 40 хвілін прыгатаваць кефтэдэс з цацыкі (каманда Агзамава) і кастаньёле (каманда Іўлева). А ў фінале трэба было за тыя ж 40 хвілін прыгатаваць страву, дзе перац стане галоўным інгрэдыентам.

Ксенія вырашыла здзівіць шэфаў брускетамі з песта з печаных перцаў. Вядучыя адразу сказалі, што выглядае страва неяк дзіўна, але ж смак іх таксама здзівіў. Ксенія была ў захапленні ад таго, што Канстанцін Іўлеў, які скептычна паставіўся да яе напачатку шоу, прызнаў: страва атрымалася ідэальнай.

Фінальная страва Ксеніі

Запісвалі выпуск з удзелам беларускі яшчэ летась у верасні, але да моманту трансляцыі (26 студзеня) ёй было нельга нічога распавядаць. Цяпер Ксенія не хавае сваю радасць і распавядае пра перамогу ў сацсетках — ну і прымае віншаванні ад суайчыннікаў.

Дарэчы, пераможца 19 выпуску чацвёртага сезона «Бітвы шэфаў» таксама жыве ў Мінску — гэта Кайла Пінеда. Сама дзяўчына з Венесуэлы, але выйшла замуж за беларуса і пераехала на яго радзіму больш за 10 гадоў таму. У беларускай сталіцы Кайла ладзіць кулінарныя вечарыны, дзе вучыць гатаваць розныя стравы.

Каментары10

  • Filipp
    28.01.2026
    Віншуем з перамогай!
  • Толькі па пашпарце
    28.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Меркаванне
    28.01.2026
    А малайчына! Лепей бы, канешне, працавала ў еўрапейскіх рэстаранах

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве16

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць6

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве16

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць