Грамадства1515

Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?

Выданне «Смартпрэс» атрымала ад сваёй чытачкі пытанне, ці можна ўжо атрыманую ID-карту пасля абмяняць на звычайны папяровы беларускі пашпарт — і даведалася адказ на яго. 

«Ці праўда, што калі грамадзянін Беларусі атрымаў ID-карту, абмяняць яе назад на папяровы пашпарт ужо немагчыма? Нават пры страце і патрэбе аднаўлення? Папяровы пашпарт, як паказала практыка, значна зручнейшы: бачныя прапіска, наяўнасць сужонца, дзяцей, не трэба афармляць асобна замежны пашпарт. Зрабіла дзіцяці ID-карту і цяпер вельмі шкадую…», — напісала чытачка «Смартпрэса» Алена.

Аказалася, што калі грамадзянін Беларусі ўжо аформіў ID-карту, то атрымаць замест яе звычайны пашпарт старога ўзору ўжо не атрымаецца. Гэта тычыцца і выпадкаў, калі ID-карта была страчаная, пашкоджаная або скончыўся тэрмін яе дзеяння. Замест яе зноў выдадуць ID-карту.

Як раней расказвалі ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС, атрыманне ID-карты — добраахвотны выбар грамадзяніна. Ніхто не абавязаны мяняць дзейны папяровы пашпарт на біяметрычныя дакументы да заканчэння тэрміну яго дзеяння. Аднак пасля таго, як чалавек вырашыў перайсці на новую сістэму дакументаў і атрымаў ID-карту, зваротнага пераходу на пашпарт-кніжку заканадаўствам не прадугледжана.

Што да паездак за мяжу, то тут сапраўды ёсць адрозненне ад звычайнага пашпарта. Калі раней адзін дакумент адначасова сведчыў асобу ў Беларусі і выкарыстоўваўся для замежных паездак, то цяпер гэтыя функцыі падзеленыя.

ID-карта выкарыстоўваецца як асноўны дакумент унутры краіны. А вось для выезду за мяжу патрэбен біяметрычны пашпарт, які афармляецца асобна. Пры гэтым аформіць біяметрычны пашпарт можна ў любы момант, калі ўзнікне такая патрэба.

Каментары15

  • Жвір
    30.07.2026
    Што за пытаньне, ніколі нават у галаву не прыходзіла адмовіцца ад карткі, вельмі зручна...
  • ..,
    30.07.2026
    А як жа гэтых крепасных затрымаць? А хто будзе працаваць на ОПГ?
  • Дыскета 5,25
    30.07.2026
    Хто раней сканае: ID ці DVD?

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць