Грамадства33

На беларускім Палессі фармуецца папуляцыя рэдкіх матылькоў-паруснікаў

Беларускія навукоўцы заўважылі прыкметы фармавання на поўдні краіны стабільнай папуляцыі рэдкага цеплалюбівага матылька — падалірыя. Даследчыкі звязваюць яго распаўсюджванне ў Беларусі з сучасным пацяпленнем клімату.

Фота: НПЦ біярэсурсаў НАН Беларусі

Сёлета заалагічная калекцыя і генетычны банк дзікай фаўны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі папоўніліся некалькімі экзэмплярамі падалірыяў.

Асаблівасць гэтых знаходак у тым, што матылькі прайшлі ў Беларусі поўны цыкл развіцця. Раней падалірыі тут сустракаліся вельмі рэдка. На працягу XIX і XX стагоддзяў на тэрыторыі краіны зафіксавалі не больш за дзесяць асобін летняга пакалення.

Аднак толькі сёлета ў Гомельскай вобласці навукоўцы выявілі больш падалірыяў, чым было адзначана за ўсе папярэднія два стагоддзі. Акрамя дарослых матылькоў, даследчыкі знайшлі асобін вясновага пакалення, кладкі яек і сляды жыццядзейнасці вусеняў.

Усё гэта сведчыць пра тое, што на поўдні Беларусі, у тым ліку на Палессі, падалірыі ўжо могуць не проста часова з'яўляцца, а размнажацца і фармаваць устойлівую папуляцыю.

Падалірыі належаць да сямейства паруснікаў. Гэта буйныя прыгожыя матылькі з размахам крылаў да 72 міліметраў. Іх крылы маюць светла-жоўты асноўны колер, чорны ўзор у выглядзе клінаватых палос і блакітную аблямоўку.

Сваю назву від атрымаў у гонар Падалірыя — героя старажытнагрэцкай міфалогіі, знакамітага доктара, сына Асклепія і Эпіёны.

Каментары3

  • Ветразь
    26.08.2026
    Не? Па-беларуску мо іначай?
  • Жвір
    26.08.2026
    Якія ж яны прыгожыя! Ну не верагодна, каб гэта быў варыянт прыроднай выпадковай размалёўкі. Павінен быць творца, без яго не абыйшлося.
    Вучыся, Дызайнер...
  • Андрусь
    27.08.2026
    Калі "паруснікаў", то ўжо пішыце і "бабачак", а не "матылькоў". Лупіце ўжо на трасянцы з вашымі "двіжамі" ды іншым!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам14

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць