Свет55

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла

На міжнароднай канферэнцыі па ВІЧ і СНІДзе ў Рыа-дэ-Жанэйра 26 ліпеня супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША паказаў прэзентацыю з памылковай картай Афрыкі. Высветлілася, што карта была створаная з дапамогай штучнага інтэлекту, піша Reuters.

Падчас выступлення на карце няправільна пазначылі шэсць афрыканскіх дзяржаў — некаторыя з іх апынуліся на тэрыторыях іншых краін і нават у зусім іншых частках кантынента.

Найбольш заўважнай памылкай стала Нігерыя. Краіну, дзе ЗША маюць некалькі сотняў вайскоўцаў, на карце паказалі як дзяржаву без выхаду да мора, размешчаную ў пустыні Сахара. Насамрэч Нігерыя знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы і мае выхад да ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Інцыдэнт адбыўся падчас канферэнцыі AIDS 2026, якая праходзіла ў Рыа-дэ-Жанэйра. Як высветлілі журналісты Reuters, на выяве быў вадзяны знак, які сведчыў пра выкарыстанне інструментаў OpenAI для яе стварэння.

У Дзярждэпартаменце ЗША прызналі адказнасць за памылку. Паводле ведамства, незадоўга да мерапрыемства адзін з супрацоўнікаў паспешліва ўнёс змены ў прэзентацыю. Даклад прадстаўляў Джэф Грэм — галоўны прадстаўнік ЗША па пытаннях аховы здароўя і кіраўнік надзвычайнай праграмы прэзідэнта ЗША па барацьбе з ВІЧ і СНІДам.

У Дзярждэпартаменце адзначылі, што, нягледзячы на памылковую карту, перамовы і абмеркаванні падчас канферэнцыі былі змястоўнымі і канструктыўнымі.

Каментары5

  • .
    30.07.2026
    Мне больш падабаецца невялікі праліў паміж Грэнландыяй і Афрыкай. Паўночная Атлантыка кудысьці знікла. Поўнач Канады і Грэнландыя на шыраце Сахары. Еўропа ўвогуле нешта невядомае марознае, на поўнач ад гэтых мясцін.
    І такі выгляд нават не растлумачыш спробай намаляваць круглую Зямлю: вялікі акіян ад таго не сціснецца так.
  • дэменцыя
    31.07.2026
    сорам бачыць людзей, якія ў размове спасылаюцца на "а вось ШІ сказаў"
  • )))))))))))))))))))))))))
    31.07.2026
    Интересно, на совещании сразу заметили, что карта липовая, или сначала осбудили, приняли решение, а уж потом

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць