У Івацэвічах чатырохгадовая дзяўчынка выбегла ледзь не пад колы аўтамабілю
4 жніўня каля 14:40 на аўтастаянцы каля Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа
Як паведамляецца, 36‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen наехаў на чатырохгадовую дзяўчынку, якая раптоўна выбегла з-за прыпаркаванага аўтамабіля.
Дзіця атрымала неабходную медыцынскую дапамогу, пасля чаго было адпушчана дадому.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары