Называлі «петушарамі», збілі нагамі ў прыбіральні. Удзельнік разагнанага фестывалю пад Расонамі расказаў, як гэта было
Удзельнік злёту «Сям'я вясёлкі» распавёў, як праходзіла начное затрыманне на Расоншчыне, піша «Віцебская Вясна». Паводле яго слоў, каля 300 чалавек утрымлівалі ў жудасных умовах, а афіцыйная версія МУС пра абрады і хаджэнне галышом з удзелам дзяцей з'яўляецца фэйкам.

Паводле мужчыны, у паведамленні МУС пра тое, як сіламі 133‑х сілавікоў быў ліквідаваны намётавы гарадок, дзе нібыта збіраліся праводзіць «адмысловы абрад», была хлусня. Бо ні пра які абрад увогуле не вялося, людзі проста супольна бавілі час.
І ніхто не хадзіў галышом, як заяўляла міліцыя — хіба толькі ў лазні або падчас купання пасля яе.
За намётавым гарадком, на думку ўдзельніка падзей, маглі назіраць з квадракоптэра, які некалькі разоў пралятаў над тэрыторыяй удзень.
Сведка распавёў таксама, што затрыманню папярэднічаў вобшук у намётах, дзе сілавікі шукалі алкаголь і наркотыкі, аднак пасля гэтага ў людзей зніклі некаторыя асабістыя рэчы.
Па словах відавочцы, сілавікі зняважліва ставіліся да ўдзельнікаў злёту, называлі іх «петушарамі» — «мабыць, правялі «глыбокі» аналіз назвы «Вясёлка».
А калі дайшло да складання дакументаў на затрыманых, то міліцыянты адмаўляліся даваць копіі, імкнуліся пакінуць пустыя месцы ў пратаколах, не давалі закрэсліць пустыя радкі ці ўвогуле рвалі пратаколы, калі людзі дадавалі ў іх нешта апрача афіцыйнай версіі падзей.
Тым, хто адмаўляўся падпісаць пратакол без уласных правак, пагражалі адпраўкай у віцебскі СІЗА.
Чалавека, які выказваў заўвагі падчас правядзення допыту, збілі нагамі ў прыбіральні.
Апавядальнік аспрэчвае і інфармацыю МУС пра тое, што для затрыманых былі створаны годныя ўмовы: «Асабіста я быў затрыманы прыкладна на 20 гадзін. Дарослых ніхто не карміў (ежу і пітво далі толькі дзецям) і не даваў вады, яе можна было набраць толькі ў кране ў прыбіральні Дома культуры, куды нас прывезлі. Спаць можна было толькі на падлозе. Бацькоў з дзецьмі перамясцілі ў ФОК, там дзецям выдзелілі гімнастычныя маты, а дарослыя таксама маглі легчы толькі на падлогу.
29 ліпеня ў Расонскім раёне было затрымана каля 300 удзельнікаў міжнароднага фестывалю, які ладзіцца ўжо шмат гадоў запар (сярод удзельнікаў былі 68 замежнікаў — 67 грамадзян Расіі і адзін грамадзянін Ізраіля).
Дагэтуль усё адбывалася без аніякіх інцыдэнтаў: удзельнікі не трывожылі мясцовых жыхароў і прыбіралі пасля сябе месца намётавага гарадка. Апошні разгон прыхільнікаў руху «Дзеці вясёлкі» адбыўся ў 1998 годзе ў Расіі.
Каментары
Точно так, себя ведут (ёт), русские каратели в Украине, на оккупированных, русским миром России, территориях Украины.
Нет никакого отличия, от слова совсем.
Русский каратель всюду одинаков, как в оккупированной Россией Беларуси, так и на оккупированных Россией украинских территориях.
Всюду, у карателей русского мира России, одинаковые убийства, избиения, унижения и одинаковое, идеологическое обоснование убийств, избиении и унижении.
Функция оккупационной власти России в Крыме, Молдавском Приднестровье, оккупированных Абхазии, Северной Осетии, Беларуси - ОДИНАКОВА и ОДИНАКОВА идеологическая база, которая должна оправдать оккупацию!!!
И окупационная власть лукашенко в Беларуси ничем не отличется от перечисленных выше !
Но, за это, власть лукашенко гребёт лопатой миллиарды долларов на личные счета в свои офшоры и имеет возможность передать власть и основную функцию этой власти ПО НАСЛЕДСТВУ!