Свет55

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што новая аўтамагістраль у Заходняй Сахары будзе насіць яго імя. Пра гэта ён паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы, адзначыўшы, што такое рашэнне нібыта прынялі ўлады Марока ў знак удзячнасці за прызнанне Злучанымі Штатамі ў 2020 годзе суверэнітэту Марока над спрэчнай тэрыторыяй Заходняй Сахары.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Па словах Трампа, гаворка ідзе пра новую аўтадарогу коштам каля аднаго мільярда даляраў, якая злучае гарады Дахла і Тызніт. Ён таксама апублікаваў відэаролік з кадрамі пустыні і ўчасткаў трасы. У роліку сцвярджаецца, што гэта адна з самых працяглых дарог у Афрыцы, якая праходзіць уздоўж атлантычнага ўзбярэжжа і стане часткай буйной транспартнай сеткі, што злучыць краіны Заходняй Афрыкі праз Марока з Міжземнамор'ем.

Трамп падзякаваў каралю Марока Махамеду VI за такую, паводле яго слоў, вялікую пашану і заявіў, што спадзяецца ў хуткім часе асабіста праехаць па гэтай аўтамагістралі.

Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння ад уладаў Марока адносна прысваення трасе імя Дональда Трампа на момант публікацыі не было.

Раней імя Дональда Трампа атрымаў міжнародны аэрапорт у амерыканскім горадзе Палм-Біч. 

Каментары5

  • Наберэжныя Чэлны
    27.07.2026
    Яму гэта падабаецца і гэтым трэба карыстацца.
  • пав
    27.07.2026
    пав. рэдакцыя, ёсцека пытаннечкі да вашага адбору навінаў для публікацыі.
    гэтая пра сахару - не навіна, а абышто.
    і вашая фіксацыя на кожным чыху сабаленкі - таксама дзіўнаватая.
    дзякуй за ўвагу.
  • ?
    27.07.2026
    пав, а шо вы маеце супраць ? Сабаленка нумар адзін у тэнісе, пра яе пішуць усе паважаныя выданьні ў сьвеце, чаму НН павінна яе йгнараваць ?
    А Трамп чым вам не дагадзіў ? Трамп, ён і ў Сахары Трамп, персанаж усіх галоўных навінаў плянэты, а вы кажаце, што абышто...
    Падумайце й зрабіце высновы.

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі10

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі10

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць