Грамадства1717

У Вільні малыя дзеці замежнікаў будуць хадзіць толькі ў літоўскамоўныя школы. Але для беларускамоўнай гімназіі зробяць выключэнне

Гарадская рады Вільні 28 студзеня прыняла пастанову, паводле якой дзеці з краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз і прыбываюць у Літву ўпершыню, павінны ісці толькі ў літоўскамоўныя пачатковыя школы, паведамляе LRT.

Беларуская гімназія ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Рашэнне падтрымаў 31 дэпутат, 8 прагаласавалі супраць, а 11 устрымаліся. 

Паводле новых правіл, дзеці іншаземцаў з дазволам на пастаяннае або часовае пражыванне, якія раней не вучыліся ў Літве і прэтэндуюць на атрыманне пачатковай адукацыі, змогуць падаць заяву праз электронную сістэму і выбраць да трох муніцыпальных школ з літоўскай мовай навучання. Прынамсі адна з выбраных школ павінна быць замацавана за дзіцём па месцы жыхарства, а ўсе школы ў спісе маюць быць пазначаны ў парадку прыярытэтнасці.

Змены будуць тычыцца толькі тых іншаземцаў, якія прыбудуць у Вільню пасля ўступлення рашэння ў сілу, і не будуць распаўсюджвацца на прыватныя школы.

Віцэ-мэр Вільні Вітаўтас Міталас, які ініцыяваў змены, адзначыў, што рашэнне актуальнае і тычыцца выключна пачатковай адукацыі.

Чыноўнік адзначыў, што высокая канцэнтрацыя замежных вучняў у рускамоўных школах замінае авалодванню літоўскай мовай, таму інтэграцыю трэба пачынаць у пачатковай школе, калі засваенне мовы найбольш эфектыўнае.

Рашэнне выклікала занепакоенасць, асабліва з боку членаў Беларускай асацыяцыі бацькоў у Літве. Яны звярнулі ўвагу на тое, што важна захаваць выбар для беларускіх дзяцей, у тым ліку магчымасць вучобы па-беларуску ў гімназіі Францішка Скарыны ў Вільні — адзінай дзяржаўнай школе за межамі Беларусі, дзе выкладаюць на беларускай мове.

26 студзеня дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў адмысловую сустрэчу з прадстаўнікамі Віленскай рады і мэрыі. Асноўным фокусам размовы было захаванне Беларускай гімназіі імя Скарыны, каб падтрымліваць беларускую мову, культуру і ідэнтычнасць. Прадстаўнікам самакіравання быў перададзены ліст ад бацькоў беларускіх дзяцей, падпісаны больш за 200 асобамі, у тым ліку інтэлігенцыяй, грамадскімі дзеячамі і палітыкамі.

Літоўскі бок падкрэсліў, што разумее важнасць беларускай культуры і мовы, асабліва ў кантэксце супрацьстаяння «рускаму свету», і лічыць інтэграцыю беларусаў у літоўскае грамадства праз адукацыю вельмі важнай.

У выніку сустрэчы бакі дамовіліся шукаць рашэнні, якія дазволяць захаваць дзейнасць Беларускай гімназіі, забяспечыць магчымасць паступлення ў яе новых вучняў, а таксама падтрымліваць беларускую мову і культуру ў Літве.

Цяпер Віленская гарадская рада прыняла працэдурную пастанову, якая дазваляе Беларускай гімназіі імя Скарыны прыняць новых вучняў у 2026—2027 навучальным годзе, калі будуць вольныя месцы.

Па даных Дзяржаўнага аўдытарскага офіса, доля замежных дзяцей, якія вучацца па-літоўску, зніжаецца. У 2024—2025 навучальным годзе толькі 44% вучняў вучыліся па-літоўску, а амаль палова — па-руску (29%) і па-ўкраінску (21%). У выніку 52% замежных вучняў не здолелі дасягнуць мінімальнага ўзроўню па літоўскай мове ў 2025 годзе, а 58% — па літоўскай мове і літаратуры на базавым узроўні.

Каментары17

  • Лявон
    28.01.2026
    Бацькоўская парада, зь Літвы дакладна трэ ехаць, але дакладна не ў ЗША
  • 28.01.2026
    Сорамна за беларусаў . Хіба няма адукаваных сярод вас ? Ўпэўнены што хопіць настаўнікаў с адукацыяй вышей высшего каб зрабіць і пачатковую , і сярэдняю , і вышэйшую навучальные установы на свае сродкі . Хіба усе беларусы ў Літве жабракі ? Ва ўсіх жонкі з вышэйшай адукаціяй працуюць ? Няма тута нічога тяжкага . Калі ня сядзець на жопе ды стагнаць. А гытыя пачвары зараз на Тіханоўскую гной ліць пачнуць .
    Са ўсяго света вам пасобяць .
  • Nk
    28.01.2026
    Чарговы дыскрымінацыйны закон. То бок, балгарын можа аддаць дзіця ў ангельскамоўную установу, а беларус - не? Нават у беларускамоўную не зможа.
    Літоўцы не разумеюць, што яны разбураюць адносіны з народам, з якім яны жылі пораз 800 гадоў ці болей?

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады2

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

Многія мужчыны з гадамі страчваюць сваю Y-храмасому. Гэта скарачае ім жыццё

У Маскве падарвалі трох паліцэйскіх4

У Турцыі падчас футбольнага матча мяч трапіў у чайку. Але загінуць птушцы не далі

Антарктыда мае «гравітацыйную дзірку». Што гэта такое і ці нясе пагрозу планеце?

Расійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца дзяржаўным месенджарам Max, які навязваюць астатняму грамадству3

Шэсць краін уключна з Украінай запусцяць вытворчасць дронаў-перахопнікаў, якія створаць на мяжы з Расіяй і Беларуссю паветраны мур3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады2

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць