Свет1717

Меланія Трамп заклікала пратэстоўцаў Мінеапаліса адмовіцца ад гвалту

Пад гвалтам жонка прэзідэнта ЗША мела на ўвазе пратэсты амерыканцаў супраць паліцэйскага гвалту, а не тое, што іх выклікала. 

На фоне пратэстаў пасля забойства Алекса Прэці агентамі ICE у Мінеапалісе першая лэдзі ЗША Меланія Трамп выступіла са зваротам да амерыканцаў, піша BILD.

«Мы павінны аб’яднацца. Я заклікаю да адзінства. […] Я супраць гвалту», — заявіла Меланія.

Пад гвалтам, аднак, жонка прэзідэнта ЗША мела на ўвазе пратэсты, а не іх прычыну.

Пра дзеянні агентаў ICE, з-за якіх у Мінеапалісе за апошнія тыдні загінулі два чалавекі, Меланія не сказала ні слова.

«Калі ласка, калі вы пратэстуеце, пратэстуйце мірна. Мы павінны трымацца разам у гэты час», — скончыла яна свой зварот.

Паводле яе слоў, яе муж Дональд Трамп правёў выдатныя размовы з губернатарам Мінесоты Цімам Уолзам і мэрам Мінеапаліса Джэйкабам Фрэем, і ўсе яны працуюць разам, каб дабіцца мірнага суіснавання.

Трамп пасля пачатку пратэстаў даў зразумець пра гатоўнасць да кампрамісаў. Перамовы з Уолзам і Фрэем (абодва дэмакраты) рэспубліканец сам назваў «вельмі добрымі» і «вельмі паважлівымі» — зусім іншы тон, чым звычайна.

Яшчэ нядаўна Уолза, які балатаваўся разам з Камалай Харыс на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША, Трамп называў «вельмі дурным», «карумпаваным» і «жахлівым губернатарам». Але цяпер ён, падобна, адступіў. Больш за тое, мэр Мінеапаліса Джэйкаб Фрэй пасля тэлефоннай размовы з Трампам аб’явіў, што частка федэральных супрацоўнікаў будзе выведзена з горада.

Каментары17

  • Барби
    28.01.2026
    Мелания, носи с собой паспорт и не сопротивляйся!
  • Імя
    28.01.2026
    > Пад гвалтам жонка прэзідэнта ЗША мела на ўвазе пратэсты амерыканцаў супраць паліцэйскага гвалту, а не тое, што іх выклікала

    А як бяз гвалту высяліць хаця б 15 млн. нелегалаў, што засяліліся толькі за 4 байдэнаўскіх года? Мо, пав.рэдакцыя мае адказ?
  • Янка
    28.01.2026
    Дык можа яна наведала пахаванне забітай айсаўцамі маці трох дзяцей Рэне Гуд?

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць