Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр
Андрэй Крышаловіч жыў у Гродна, але прыязджаў у Мінск, каб пастаяць з чырвона-зялёным сцягам каля гандлёвага цэнтра «Спектр», дзе ладзілі пікеты ў падтрымку Лукашэнкі.

У любові да палітыка Андрэй прызнаваўся ажно ў шапцы свайго профілю ў інстаграме: «Аляксандр Рыгоравіч — мой прэзідэнт».

А ў тыктоку ён публікаваў ролікі з пікетаў у яго падтрымку ля гандлёвага цэнтра «Спектр» (знаходзіцца ля станцыі метро «Уручча») з хэштагам #любимуюнеотдадим.

Андрэй пісаў у сацыяльных сетках, што ён рэжысёр і фатограф, але, паводле інфармацыі Belpol, насамрэч усё жыццё працаваў кладаўшчыком у «Контэ».
У пачатку студзеня 39‑гадовы Андрэй загінуў — гэту інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі некалькі яго знаёмых. Апошні допіс у інстаграме мужчына апублікаваў на праваслаўнае Раство — гэта было фота ў нумары двухзоркавага гатэля East Time. «Мой пакой на калядныя выходныя ў любімым утульным гатэлі», — напісаў мужчына, які вырашыў тыя выходныя правесці ў Мінску. Ён гуляў па гандлёвых цэнтрах і фатаграфаваўся ў розных святочных фотазонах.
Што з ім адбылося, пакуль дакладна невядома. Знаёмыя кажуць, што Крышаловіч патануў у аквапарку, але пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу
Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі
Памёр 26‑гадовы рэжысёр-пастаноўшчык, які дапамагаў арганізоўваць балі Лукашэнкі
У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку
Каментары