Свет1919

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў

Сэксуальная імперыя Эпштэйна была «мядовай пасткай КДБ»: фінансіст-педафіл мог працаваць на Маскву і збіраць кампрамат на прадстаўнікоў сусветных элітаў, піша Daily Mail. 

Брытанская газета Daily Mail са спасылкай на крыніцы ў выведнай супольнасці сцвярджае, што Джэфры Эпштэйн мог быць часткай маштабнай спецаперацыі Масквы. Паводле версіі выдання, ён завозіў у ЗША маладых жанчын з Расіі, каб ладзіць «мядовыя пасткі» для палітыкаў, мільярдэраў і прадстаўнікоў каралеўскіх дамоў, а фота і відэа затым аказваліся ў расійскіх спецслужб.

У новых файлах Эпштэйна налічылі тысячы згадак, звязаных з Расіяй: імя Уладзімір Пуцін фігуруе больш за тысячу разоў, Масква — амаль дзесяць тысяч. У перапісцы Эпштэйн, паводле звестак Daily Mail, выхваляўся прамым доступам да Крамля нават пасля прысуду 2008 года.

У адным з лістоў 2010 года ён пытаўся, ці варта «падключыць сябра Пуціна» для развязання візавага пытання, а таксама згадваў нібыта запланаваныя сустрэчы з Пуціным у 2011 годзе. Пацверджанняў, што такія сустрэчы рэальна адбыліся, няма.

Падобныя падазрэнні гучаць не ўпершыню. Амерыканскі журналіст Крэг Унгер пісаў у кнізе «Амерыканскі кампрамат», што Эпштэйн мог карыстацца паслугамі расейскіх сутэнёраў, а ФСБ — атрымліваць з запісаў з ягоных вечарынак матэрыял для шантажу ўплывовых людзей, піша BILD.

Каментары19

  • Гэта сакрэт Палішынеля
    01.02.2026
    Не магла быць, вядома, а толькі так яны і працуюць ужо больш за стагоддзе.
  • несур’ёзна
    01.02.2026
    Якім праектам КДБ? КДБ праектуе ў Беларусі.
  • Пфф
    01.02.2026
    Увогуле з Масадам - і пра гэта ёсць купа доказаў. Нават вядома імя ізраільскага агента, які яго вербаваў.
    Але Наша Ніва ўсё далей працягвае лічыць ізраільскія інтарэсы важнейшыя за беларускія. Дык чаму ў Нашай Ніве ТАКАЯ дыспрапарцыянальная колькасць навінаў, якая адмазвае і абяляе Ізраіль?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць