Грамадства22

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе

Цыклон Улі разам са снегам і маразамі прынёс тоны крэатыву: беларусы рабілі мемы, здымалі тыктокі на лыжах і каньках, ляпілі скульптуры і забаўляліся са штучным інтэлектам. Адзін з прыколаў зайшоў занадта далёка. Графічны дызайнер Лёша Лімонаў паказаў канцэпты белых футраў з дэкорам у выглядзе шуфляў, снегаўборачных МАЗаў, лыжнікаў і выгаленых «анёлаў». Гэта стала настолькі папулярным, што прыйшлося па-сапраўднаму станавіцца яшчэ і модным дызайнерам, піша «Анлайнер».

«Сядзеў каля акна, глядзеў на снег, круціў у галаве ідэі. Спачатку проста прыйшоў вобраз аранжавага шуфля — падумаў, што будзе прыкольна размясціць яго на белай цішотцы. Потым ужо прыйшло азарэнне: гэта павінна быць не цішотка, а футра. Так яго мяккая тэкстура стала месцам для нейкіх зразумелых гарадскіх сюжэтаў: чалавек з шуфлем, самі шуфлі, раскіданыя на снезе, снегаўборачныя аўтамабілі, матывы з сабакамі (калі прыадчыніць некаторыя месцы на футры, бачныя іх гаўняшкі)», — расказаў Лімонаў журналісту «Анлайнера».

Дызайнер увасобіў свае фантазіі ў ілюстрацыях з дапамогай ШІ, выклаў у Instagram — і пачалося. Адна толькі падборка фатаграфій з футрамі сабрала больш за 200 тысяч праглядаў, пост лайкалі зоркі, а каментары былі завалены пытаннямі: «Дзе купіць?» і «Колькі каштуе?»

Лёша жартуе, што пасля таго, як на яго сацсеткі падпісаўся вядомы мадэльер Дзяніс Сімачоў, дакладна вырашыў: трэба рабіць сапраўднае футра.

Белае футра для эксперыменту ахвяраваў адзін з беларускіх брэндаў, якім Лёша пісаў з просьбай аб калабарацыі. Дызайнер прынёс рэч дадому, узяў звычайны трымер, якім голіць галаву, і пачаў выгольваць на футры месцы для будучых дызайнерскіх элементаў.

Тут і атрымаўся першы «касяк»: футра занадта моцнае. Больш магутная машынка для стрыжкі яго таксама «не ўзяла».

«Ужо расстроіўся: эх, такая класная ідэя, а так складана рэалізаваць… У выніку зайшоў у грумінг-салон каля дома, паказаў ім футра. Дзяўчына ўзяла машынку для стрыжкі сабак — і лёгка выгаліла кавалак. Я літаральна праз гадзіну купіў сабе такую самую і сеў за працу».

У выніку атрымалася «снежнае» футра з настальгічнымі дэталямі: савецкімі дыванамі і выбівалкамі. Верагодна, тыя, хто нарадзіўся пазней за 2000 год, могуць нават не зразумець, да чаго адсылае такая кампазіцыя, але ў людзей старэйшага ўзросту зараз, відаць, глуха застукала ў галаве. У модны slavic core таксама як быццам упісваецца ідэальна.

Пакуль рэч існуе ў адзіным экзэмпляры, хоць Лёша не выключае вытворчасць такіх жа пад заказ. Ёсць у дызайнера і думкі наконт каляровай серыі футраў з падобнымі «выгаленасцямі» і беларускімі сюжэтамі: рапсавыя палі, камбайны і ўсё ў такім духу.

Каментары2

  • бабруйчанін
    31.01.2026
    Фантазыйна .))) Супер!!!
  • Валенцін О.
    31.01.2026
    Толькі хацеў падказць узяць "сабаччую" машынку, як прачытаў, што "дызайнэр" сам скеміў. Ну малайчына, галава працуе. Адно што белае футра гэта вельмі непрактычна- ну але ж сьнег бывае і шэрым і жоўтым)))

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць