Свет1313

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen

Расійскі суд аштрафаваў масквіча за публікацыю ў сацыяльных сетках фатаграфіі гурта Queen са здымак кліпа «I Want to Break Free», дзе музыканты з'явіліся ў жаночым адзенні.

Жыхара Масквы Давіда Гевандзяна аштрафавалі па артыкуле аб «прапагандзе ЛГБТ» за фота, на якім — пераапранутыя ў жаночае адзенне ўдзельнікі гурта Queen падчас здымак кліпа на песню «I Want to Break Free». Такую інфармацыю «Вёрстка» выявіла ў рашэнні Масгарсуда, які разгледзеў апеляцыю Гевандзяна.

Раней стала вядома пра чатыры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на 21‑гадовага Гевандзяна за «прапаганду ЛГБТ», і прызначаны па кожным з іх штраф у 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 1300 даляраў). 

Гевандзян паспрабаваў аспрэчыць рашэнне суда. Але безвынікова. У рашэнні суда пазначана, што выява нібыта «фарміруе станоўчае стаўленне да нетрадыцыйных адносін» і «разбурае сямейныя каштоўнасці». 

Аргумент аб тым, што гэта кадр з вядомага музычнага кліпа, суд адхіліў, заявіўшы, што ў здымка «няма музычнай падаплёкі».

Каментары13

  • 123
    01.02.2026
    Фота "Пацалунак Брэжнева і Хонэкера" сарамліва "не памятаюць".
  • server
    01.02.2026
    Здравсвуйте, я Вашая цёця
  • Бусь
    01.02.2026
    123, РПЦ дазваляе мужыкам цалавацца ў засос! Гэта скрэпа.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць