Здароўе1212

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі

Адбылося гэта ў той самы час, калі ва ўсім свеце прымалі абмежаванні для таго, каб абараніць людзей ад хваробы. Лукашэнка кавід не прызнаваў і заклікаў лячыцца гарэлкай ды трактарам.

Алена Ланская з татам Міхаілам

Па дарозе на падрыхтоўчыя мерапрыемствы да чарговага Усебеларускага народнага сходу, Алена Ланская распавяла падпісчыкам пра трагічную дату для сваёй сям'і.

Роўна пяць гадоў таму ад каранавірусу памёр яе бацька Міхаіл.

«У маёй памяці ёсць страшныя дні, іх мала, але яны адбіраюць частку душы. Гэта быў кавід, які тады не разумелі, як лячыць… А зараз яго амаль не існуе. 17 снежня 2020 года цябе не стала, бацька. Усяго 62…», — распавяла Алена ў сторыс у інстаграме.

Нагадаем: у той самы час быў акурат разгар пандэміі, ва ўсім свеце краіны ўводзілі розныя абмежаванні — ад абавязку насіць маскі да лакдаўна.

Беларускія ўлады тады проста і імкнуліся зрабіць выгляд, што ў нашай краіне такой праблемы не існуе. Статыстыку захворванняў і смяротнасці хавалі, насіць маскі баяліся нават чыноўнікі, каб не выклікаць раздражненне ў Лукашэнкі.

Сам жа Лукашэнка называў досвед іншых краін «каронапсіхозам», дазваляў сабе здзеклівыя выказванні ў дачыненни да памерлых ад COVID19 (ён падкрэсліваў, быццам паміраюць толькі людзі з залішняй вагой і тыя, хто не сачыў за здароўем).

Беларусам палітык раіў лячыцца гарэлкай, лазняй ды трактарам.

Дарэчы, сама Алена Ланская адзначае, што ўжо праз чатыры дні пасля смерці таты, 21 снежня 2020 года, давала сольны канцэрт. Імаверна, спявачку не вельмі хвалявала, колькі людзей можа заразіцца COVID19 падчас яе выступу ў канцэртнай залі «Мінск» (разлічана прыблізна на 1300 месцаў).

«Я не прашу спачування і жалю, проста будзьце вышэй за зямныя праблемы і на першы план выносьце нешта высокае і духоўнае. Тое, што напаўняе тваю душу», — падзялілася асабістым Алена Ланская.

Каментары12

  • Сольны канцэрт
    18.12.2025
    А колькі на тым яе сольным канцэрце захварэла і памерла, Алена Ланская падумала?
  • Лепехин
    18.12.2025
    Лепехины поют!
  • Нефанатка
    18.12.2025
    Алена, 2 плюс 2 сложить не можешь, чтоб понять, из-за кого умер твой отец?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць