Свет55

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч

Амерыканскі даследчы цэнтр CSIS (Center for Strategic and International Studies) апублікаваў даклад з ацэнкай агульнай колькасці вайскоўцаў, якія Украіна і Расія страцілі на вайне забітымі і параненымі.

Фота 93 АМБр Халодны Яр

Паводле ацэнкі экспертаў цэнтра, агульная колькасць расійскіх страт з лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне, складае да 1,2 млн, у тым ліку 325 тыс. забітых, піша Бі-бі-сі.

Ацэнка колькасці загінулых расійскіх ваенных у цэлым супадае з падлікамі, якія вядзе на аснове адкрытых крыніц Руская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў.

Паводле звестак Бі-бі-сі, рэальная колькасць загінулых з расійскага боку можа быць у дыяпазоне ад 254 800 да 368 100 чалавек. Аднак выніковая лічба істотна ўзрастае, калі ўлічыць тых, хто ваяваў супраць Украіны ў складах падраздзяленняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Разам з тым падлічыць колькасць параненых значна цяжэй. У тым ліку гэта звязана з тым, што паведамленні аб раненнях рэдка публікуюцца ў СМІ, а таксама з тым, што параненыя расійскія ваеннаслужачыя часта зноў адпраўляюцца на фронт пасля лячэння і могуць атрымліваць новыя раненні.

«Пасля Другой сусветнай вайны ніводная вядучая дзяржава свету і блізка не цярпела падобных страт на якіх-небудзь войнах», — сказана пра расійскія страты ў дакладзе CSIS.

Як піша CSIS, падчас поўнамаштабнага ўварвання Узброеныя сілы Украіны, верагодна, страцілі забітымі і параненымі ад 500 тыс. да 600 тыс. чалавек, у тым ліку ад 100 тыс. да 140 тыс. загінулых.

Каментары5

  • Filipp
    28.01.2026
    Як так, нам жа казалі 1:5, у тут 1:2?
  • Конечно верим
    28.01.2026
    Верим! Только почему-то при возврате обмене тел коэффициент явно не на стороне Украины
  • М
    28.01.2026
    Filipp, ты і далей сядзі на расейскіх памыйках і чакай вызваліцеляў

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць