Свет1515

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?

У кастрычніку мінулага года агрэсіўны рускамоўны мужчына напаў на сямейную пару беларуса і ўкраінкі ў цягніку ў Швейцарыі, бо яму не спадабалася ўкраінская мова. Ад часу таго інцыдэнту пайшоў чацвёрты месяц. «Радыё Свабода» даведалася працяг гэтай гісторыі.

Скрыншоты з відэа, якое запісала Алена Дуднік, калі на яе сям'ю нападаў агрэсіўны мужчына

Украінка Алена Дуднік разам з мужам, швейцарцам беларускага паходжання Габрыэлем Шаровым, ехалі 13 кастрычніка з малым дзіцём у цягніку па Швейцарыі. Рускамоўны мужчына, які сядзеў па суседстве, пачаў агрэсіўна да іх чапляцца. Яго абурыла ўкраінская мова, на якой размаўляла Алена. Рускамоўны мужчына аказаўся грамадзянінам Латвіі Аляксандрам Вабіксам. Ён лаяўся матам, пагражаў забойствам, паказваючы пальцам на сям’ю. Алена запісала інцыдэнт на відэа.

Пасля гэтага некаторыя медыя паведамілі, што Вабікса нібыта арыштавалі. Аднак, паводле Алены Дуднік, гэта не адпавядае рэчаіснасці. У каментары для «Радыё Свабода» яна патлумачыла, што толькі нядаўна паліцыя запрасіла яе з мужам на допыт па гэтай справе.

«Гэта быў допыт у паліцыі для азнаямлення пракуратуры з нашымі паказаннямі і матэрыяламі справы. Наколькі я ведаю, неўзабаве павінны дапытаць і самога Вабікса, а таксама жанчыну, якая была разам з ім. На гэты момант гэта ўсё», — сказала «Свабодзе» Алена.

Партнёрка Вабікса — украінка з Адэсы, якая мае статус уцякачкі ў Швейцарыі. Паводле паведамленняў украінскіх СМІ і сацыяльных сетак, Вабікс раней пагражаў іншым жанчынам фізічным гвалтам і сексуальнымі дамаганнямі. На ўдакладняючае пытанне Свабоды, ці знаходзіцца Вабікс увесь гэты час на свабодзе, Алена Дуднік дадала:

«Так! І ніхто яго не збіраецца затрымліваць, паліцыя пакуль адказала нам, што не бачыць прычыны, па якой яго трэба арыштоўваць».

17 кастрычніка Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (VDD) распачала крымінальны працэс супраць Вабікса. Справа распачатая ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 78 Крымінальнага кодэкса Латвіі — за дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і этнічнай варожасці і варажнечы супраць украінцаў, звязаныя з гвалтам і пагрозамі. «Свабода» накіравала ў VDD запыт, на якім этапе зараз знаходзіцца гэты працэс, але адказу пакуль не атрымала.

Каментары15

  • Паліграф Паліграфыч
    28.01.2026
    Колькі можна казаць: гэта Эўропа - ніхто там ніякіх злачынцаў не пераследуе. Пагаласілі-папіярыліся ў інтэрнэтах - і ўсё, бо галаўнога болю з працай нікому не трэба.
    Таму спадзявайцеся толькі на сябе ў "свабодным свеце дэмакратыі"!
  • Про
    28.01.2026
    Евростайл: кого боятся - не наказывают, законопослушных не боятся - на них или забивают или их наказывают вместо тех, кого боятся
  • Tut
    28.01.2026
    Гэры, так, але калі ты не грамадзянін краіны, то за парушэнне цябе адразу дэпартуюць, нават не звярнуць увагі на тое, што табе, напрыклад, небяспечна з палітычных прычынаў вяртацца ў краіну паходжання.

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР2

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР2

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць