За невыкананне — штраф. Што павінны ведаць людзі, што купляюць жыллё ў гістарычнай частцы Мінска
Нерухомасць у гістарычнай частцы Мінска не толькі прэстыжная, але і накладвае пэўныя абавязкі на ўласнікаў, «Мінск-Навінам» расказала начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мігарвыканкама Наталля Вярэніч.

Для кожнай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў краіне Міністэрства культуры ўстанаўлівае шэраг абмежаванняў: умовы ўтрымання і выкарыстання, парадак выканання рамонтных работ, віды дзейнасці іх уласнікаў або арэндатараў, а таксама патрабаванні па забеспячэнні захаванасці такіх аб’ектаў. Усе гэтыя звесткі фіксуюцца ў ахоўным абавязацельстве.
— Такі дакумент павінен быць аформлены і падпісаны новым уласнікам пры куплі нерухомасці, атрыманні яе ў спадчыну або ў падарунак, пры прыватызацыі, а таксама пры іншых здзелках. Калі новы ўласнік становіцца ўладальнікам памяшкання ў будынку, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ён абавязаны ў працягу месяца аформіць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесці да адміністрацыйнай адказнасці і ў далейшым да прызнання здзелкі несапраўднай, — растлумачыла Н. Вярэніч.
За афармленнем дакумента мінчане часта памылкова звяртаюцца ў ЖКГ або адміністрацыі раёнаў. Аднак зрабіць яго можна толькі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама па адрасе: вул. Ракаўская, 17. Грамадзянаў па пытаннях афармлення ахоўных абавязацельстваў прымаюць у панядзелак з 14:00 да 18:00, у чацвер — з 9:00 да 13:00.
Для афармлення ахоўнага абавязацельства фізічнай асобе неабходна паказаць грамадзянскі пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на жылое або нежылае памяшканне, будынак ці іншае, юрыдычнай асобе — статут і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці.
Пры пераходзе права ўласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць да іншага ўладальніка ён, у сваю чаргу, таксама абавязаны ў працягу 30 дзён падпісаць ахоўнае абавязацельства, дадала начальнік аддзела.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары