Грамадства77

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве

Падчас візіту ў шэлтар лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская сустрэлася з яго заснавальніцай, былой палітзняволенай і сузаснавальніцай фонду «Прытуляй мяне» Ганнай Федаронак, азнаёмілася з прасторай і ўмовамі шэлтара, а таксама паразмаўляла з яго жыхарамі. 

Фота: Офіс Ціханоўскай і «Радыё Рацыя»

На сустрэчы абмеркавалі, у чым шэлтар мае найбольшую патрэбу і як можна дапамагчы яму працаваць далей. Былыя палітвязні падзяліліся сваімі гісторыямі і распавялі пра ўмовы, у якіх ім давялося знаходзіцца за кратамі, паведамляе прэс-служба палітыка. 

Каманда Святланы Ціханоўскай перадала ў шэлтар неабходныя бытавыя рэчы.

«Вельмі важна, каб людзі, якія прайшлі праз турмы, не заставаліся адны, апынуўшыся на волі. Бо пасля зняволення ім патрэбная не толькі бяспека, але і чалавечая падтрымка, разуменне, час і прастора, каб аднавіць сілы і пачаць новы этап жыцця. Дзякуй усім, хто стварае і падтрымлівае шэлтар. Ваша праца дае надзею і дапамагае людзям адчуць, што яны не адны на шляху аднаўлення», — сказала Ціханоўская.

Беларускі шэлтар у Варшаве — гэта часовая бяспечная прастора для людзей, якія выйшлі з турмаў і вымушаныя пачынаць жыццё наноў. Тут яны могуць атрымаць жыллё на два месяцы, неабходныя рэчы і базавую прадуктовую дапамогу.

Каментары7

  • Бабы на лаўке кажуть
    05.02.2026
    Федаронок - это же подружка Сяроги, ярая адептка "Страна для жизни". Летом на митинге в Варшаве она рассказывала, как вместе с ним в бане пряталась от беларуских силовиков, которые по каким-то непонятным причинам не могли понять - где же находится баня на участке Федаронок ))
    А ещё она раскидывает свои глупые ролики по группам беларусов на Facebook.
  • Кнур из Хручево
    05.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • слоўны прытулак
    05.02.2026
    Шэлтар? Гэта нейкае старабеларускае слова?

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць