Грамадства2121

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 

Беларусы ў сацсетках актыўна адрэагавалі на тое, як беларускія гарады патанулі ў цемры вечарам 4 лютага. Людзі дзеляцца сваімі назіраннямі, незадаволеннем, а таксама іранічнымі жартамі. 

Фота: сацсеткі

«Б**, а дзе святло ў горадзе? Гэта ж жах, нічога не відаць, столькі аварый будзе… Цемрадзь, як дзецям і старым хадзіць…» — піша жыхарка Мінска.

«Я не тое што ў шоку, я ў жаху. 18:00, праспект Незалежнасці, на вуліцы рэальна цёмна, асвятленне адсутнічае. Уключылі ў 19:00. Бяспека хер каго хвалюе. А далей што? Мы ў каменным веку, ці што?» — абураецца іншая.

«Еду па горадзе, цемра як у лесе. У дварах цемра. У пад’езд, каб трапіць, трэба свяціць ліхтарыкам на кнопкі дамафона. […] Для чаго такая эканомія? Лячыць людзей пасля ДТЗ, збітых пешаходаў, траўмаў ад падзення ў цёмных дварах можа быць даражэй, хіба не», — задаецца рытарычным пытаннем іншы карыстальнік. 

«18:49 на вуліцах Мінска поўная цемра. Указ у дзеянні. Падышла да акна і здзівілася. Горада не бачна, у цемры рухаюцца аўтамабілі. […] Вось цяпер думаю, як у такія неасветленыя перыяды пераходзіць дарогу, як аўтамабілям перасякаць буйныя скрыжаванні? Гэта ж якраз час пік і людзі вяртаюцца дахаты (на працу будзе тая ж гісторыя, мяркуючы па ўсім). Можна ж пакінуць з ліхтарамі хоць бы скрыжаванні!», — дзівіцца таму, што бачыць з акна, мінчанка.

«Мабыць, усім нам трэба купляць налобныя ліхтарыкі і ў пакеце з сабой насіць соль з пяском, на ўсялякі выпадак. Ёсць тратуары, якія добра пачысцілі да лёду, а пасыпаць, відаць, і рукі не дайшлі, і трактар не даехаў.

Цёмна, цемрадзь проста ў 18:40 і месцамі «прыемны» галалёд. Упасці лёгка і даросламу чалавеку. Пра старых, дзяцей і інвалідаў-вазочнікаў увогуле маўчу. Іх надвор'е і нашы камунальнікі проста «заперлі» дома», — абураецца яшчэ адзін карыстальнік.

Многія беларусы адзначаюць, што кіраванне аўтамабілем стала вельмі складаным у цемры:

«Праехаць нерэгуляваны пешаходны пераход — гэта квэст. Яго не відаць з-за святла сустрэчных фар увогуле. Мабыць, кожнаму трэба спыніцца, выйсці з аўто і праверыць, ці няма пешахода». 

«Ехала ў гэты час па праспекце. Гэта, канешне, кашмар. Час пік. Усе як сляпыя кацяняты. А ў спальным раёне ўвогуле бяда. Ёсць там хто на пешаходным, няма… Ну і як у гэты час дзеці, якія ў другую змену вучацца, ідуць са школы… Цемра, не бачна ні люка, ні ямы, ні канавы… Пра іх ніхто не падумаў, шкада…»

«Па-мойму, гэта трындзец нейкі! На МКАД усе тармозяць і баяцца перастройвацца!»

«Ну адключаць святло ў Мінску так, каб у дварах было цёмна, а на дарогах таксама адсутнічала святло — так сабе ідэя. Вэлкам ДТЗ, вэлкам людзі, якія падаюць на лёдзе, вэлкам крадзяжы і гвалт», — прарочыць яшчэ адзін мінчук.

Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота з сацсетак

«— Чаму ў Мінску не гараць ліхтары?

— Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны», — жартуюць у каментарах. 

«Апладзірую стоячы гэтаму геніяльнаму рашэнню ўключаць вулічнае асвятленне пасля 19-й. Усе едуць дахаты ў абсалютнай цемры, якая праразаецца сляпучым святлом фараў. Пешахода можна толькі як сілуэт на фоне снега адрозніць. Нормы ўзроўню асветленасці выйшлі ў акно.

А вось падсветку фасадаў чамусьці ўключаюць як звычайна. Трэба тэрмінова разабрацца!», — іранізуе тыктокер.

Бульвар Мулявіна ў Мінску. Фота з сацсетак

Мінск і іншыя гарады пагрузіліся ў цемру на наступны дзень пасля заўвагі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас нарады па развіцці Віцебскай вобласці ён зладзіў разнос чыноўнікам за безгаспадарлівасць: абурыўся, што ліхтары на вуліцах «загараюцца занадта рана», а на вулічнае асвятленне ідзе «неапраўдана шмат грошай».

Лукашэнка даручыў уключаць вулічныя ліхтары не раней за 19‑20 гадзін, а выключаць не пазней за 7-ю. Як бачым, энергетычныя службы адрэагавалі маланкава.

А пакуль беларусы абураюцца, дзяржаўныя пропагандысты ўжо пачалі апраўдваць новаўвядзенне. 

«Цяпер у нас не Лас-Вегас, цяпер і нармальна, і добра. Больш душэўнасці цяпер, праведнасці. Урэшце, вечарам дома каханнем трэба займацца», — здзекуецца з людзей у добра асветленай студыі Рыгор Азаронак.

Каментары21

  • блэкаут от лукашенко
    04.02.2026
    Так АЭС взорвалась !
  • Varona
    04.02.2026
    Грошай клану не хапае на інвестыцыі ў Эміраты і Інданезію. "Тата, цяпер ты будзеш меньш піць? Не, сынок, цяпер ты будзеш меньш есці".
  • Абу
    04.02.2026
    Адна ідэя дэбільнее іншай. Вусаты забойца зусім дрэнны стаў.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай16

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць