Грамадства33

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла

Палітвязень правёў за кратамі больш за два з паловай гады.

Выкладчыка катэхізіса з кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда затрымалі 31 мая 2023‑га і спачатку кінулі за краты на 45 сутак па абвінавачванні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасля сутак на Беладзеда завялі крымінальную справу. Яго судзілі па чатырох артыкулах: за распальванне варожасці, абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады, распаўсюд парнаграфіі. 

Выніковы прысуд — тры гады зняволення, якія Уладзіслаў адбываў у шклоўскай калоніі №17. Ён быў вызвалены ў студзені 2026 года, калі цалкам адбыў тэрмін.

У 2020‑м Уладзіслаў разам з іншымі вернікамі публічна маліўся за мір у Беларусі. Да затрымання імя Беладзеда згадвалі ў некалькіх «рускамірскіх» артыкулах пра сувязь беларускага каталіцтва і арганізатараў пратэстаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Стэфа
    05.02.2026
    👍
  • 1
    05.02.2026
    Добрая справа
  • Слава Богу!
    05.02.2026
    Нізкі паклон Уладзіславу. Дзякуй Богу, ён цяпер на волі. Сьвецкія ўлады спрабуюць перашкодзіць Божаму Валадарству. Яны ня могуць цярпець канкурэнцыі. «Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва. Радуйцеся й весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.» (Эвангельле Мацьвея 5:11-12)

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць