Свет1010

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі

Пра тое, што ў Расіі фактычна пачаўся банкаўскі крызіс, паведаміў блізкі да ўладаў Цэнтр макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання (ЦМАКП), спасылаючыся на сваю сістэму ранняга папярэджання. Паводле яе звестак, крызіс ужо адпавядае фармальным прыкметам, а крыху раней быў зафіксаваны і крызіс праблемных пазык, піша The Moscow Times.

Будынак расійскага Цэнтрабанка. Фота: РБК

Аналітыкі адзначаюць, што існуюць высокія рызыкі масавага зняцця ўкладаў. Пакуль гэтага не адбываецца, бо крызіс мае схаваны характар, але пры пагаршэнні сітуацыі праблемы могуць стаць відавочнымі.

Пад сістэмным банкаўскім крызісам разумеецца сітуацыя, калі доля праблемных актываў перавышае 10%, укладчыкі масава забіраюць грошы з рахункаў або дзяржава вымушаная ратаваць значную частку банкаў праз нацыяналізацыю ці маштабную дакапіталізацыю.

ЦМАКП сцвярджае, што цяперашні крызіс пакуль умераны: праблемнымі з’яўляюцца крыху больш як у 10% актываў і крэдытаў. Аднак у асобных сегментах сітуацыя горшая — напрыклад, у крэдытах малому і сярэдняму бізнэсу праблемнымі з’яўляюцца каля 19%.

Паводле звестак Цэнтрабанка, на канец кастрычніка праблемнымі былі больш за 11% карпаратыўных крэдытаў і каля 6% рознічных. Каб не дапусціць масавых банкруцтваў, рэгулятар рэкамендуе банкам ісці насустрач кампаніям і рэструктурызаваць іх пазыкі, нават не павялічваючы рэзервы. Гэтыя паслабленні былі падоўжаныя як мінімум на першую палову гэтага года.

ЦМАКП тлумачыць, што дзякуючы масавай рэструктурызацыі даўгоў і дамінаванню дзяржаўных банкаў крызіс застаецца схаваным — падобна да сітуацыі ў 2022 годзе. Акрамя таго, частка сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту ўкладаецца ў банкі ў выглядзе субардынаваных дэпазітаў, што фактычна з’яўляецца экстраннай дакапіталізацыяй найбуйнейшых фінансавых устаноў.

Цэнтрабанк афіцыйна называе якасць крэдытных партфеляў «прымальнай», але прызнае рост рызык. Асноўныя праблемы звязаныя з пазыковай нагрузкай бізнэсу. Запаволенне эканомікі, высокія працэнтныя стаўкі і неспрыяльная кан’юнктура прывялі да росту крэдытных рызык, асабліва ў малым і сярэднім бізнэсе і ў экспартна арыентаваных галінах.

Каб абмежаваць пагрозы, ЦБ узмацняе патрабаванні да банкаў пры крэдытаванні найбуйнейшых закрэдытаваных кампаній. Аднак пакуль гэта не дае выніку: завінавачанасць такіх пазычальнікаў працягвае расці. Таму з вясны рэгулятар плануе яшчэ больш павысіць нормы рэзервавання, а пры неабходнасці — узмацніць іх дадаткова.

Каментары10

  • Žvir
    02.02.2026
    Varta čakać, što z Kramla pačnuć usio čaśćiej i časciej zajaŭlać, što pieramovy Pucina i Zialenskaha mahčymy tolki ŭ Maskvie, tolki ŭ Maskvie, tolki ŭ Maskvie, mahčymy, mahčyma, pieramovy, pieramovy,.. chacia nichto ŭžo nia budzie nastojvać na pieramovach z Pucinym ...
  • Дай Бог
    02.02.2026
    Надеюсь на этот раз никаких ножек Трампа не пришлют, пусть жрут траву.
  • выглядае гэта усё было запланавала Д. Трампам
    02.02.2026
    Санта Бэрримор,
    да таго : "ЗША прапанавалі Індыі замяніць расійскую нафту на венесуэльскую"
    -NN
    прапанавалі ?) а шо індусы могуць сказаць не?) цікава, выглядае гэта усё было запланавала Д. Трампам. Сашка не спі ў шапку, Індусы за 22 $ уралс бяруць, ты кажы імперыялістам 10 $ не больш ))

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць