Гісторыя77

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата

Абвяшчэнне БНР адбылося 9 сакавіка 1918 года, яе незалежнасці — 25 сакавіка 1918 года.

21 лютага 1918 г. у Мінску была абвешчана Першая ўстаўная (г.зн. статутная) грамата БНР.

Спачатку крыху гістарычнага кантэксту.

18 лютага 1918 года пасля зрыву перамоў у Брэсце немцы пачалі наступ на ўсход, а ўночы 19 лютага бальшавікі ўцяклі з Мінска ў Смаленск. З падполля выйшаў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, а з турмы — дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады.

Першыя нямецкія аддзелы ўвайшлі ў Менск 21 лютага, праз чатыры дні горад цалкам апынуўся пад іх уладай.

У гэтых умовах Выканкам Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага звярнуўся да народаў Беларусі з Першай Устаўнай граматай: «Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім становішчы… Мы стаім перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі».

Аўтары дакумента зазначалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляй народаў, якія насяляюць край. Гэта мусіла ажыццявіцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі ўстаноўчы сойм.

Грамата была падпісаная Язэпам Варонкам — старшынёй створанага днём раней Народнага сакратарыята Беларусі — часовага выканаўчага органа народнай улады.

У склад сакратарыята таксама ўвайшлі Палута Бадунова, Тамаш Грыб, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Аркадзь Смоліч.

Тэкст граматы быў расклеены па ўсім Мінску. Упершыню ў ёй не згадвалася неабходнасць заставацца ў складзе Расіі, але пытанне БНР пакуль не краналася. 

Немцы не прызналі стварэння беларускіх органаў улады і занялі сядзібу Народнага сакратарыята, выгналі адтуль урад, а з будынка скінулі бел-чырвона-белы сцяг, фінансавыя сродкі канфіскавалі і ніколі не вярнулі. Праўда, у канцы лютага дзейнасць Народнага сакратарыята была дазволена ў рамках беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва.

У пачатку сакавіка чарговы раз змянілася міжнародная сітуацыя.

3 сакавіка немцы і бальшавікі заключылі дагавор, за немцамі заставалася заходняя і паўночна-заходняя часткі Беларусі, бальшавікі мусілі атрымаць цэнтральную і ўсходнюю Беларусь, на паўднёвыя землі прэтэндавала УНР. Немцы таксама паабяцалі бальшавікам не прызнаваць ніякіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях, якія пасля 3 сакавіка 1918 г. абвясцілі пра сваю незалежнасць.

У такіх умовах 9 сакавіка Народны сакратарыят абнародаваў Другую Устаўную грамату, у ёй у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка.

Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада Усебеларускага З'езда. Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі: свабода слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак; свабода сумлення, роўнасць усіх мова. Была скасаваная прыватная ўласнасць на зямлю, устаноўлена працягласць рабочага дня 8 гадзін.

18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была перайменаваная ў Раду БНР.

25 сакавіка ў акупаваным немцамі Мінску была абвешчана Трэцяя Устаўная грамата, што сімвалічна абвясціла незалежнасць БНР, разарвала «ўсе сувязі з Расіяй» і пратэствала супраць умоў Брэсцкага міру.

Немцы Раду БНР разагналі, але з канца сакавіка дазволілі дзейнічаць у рамках нацыянальнага прадстаўніцтва і апекавацца народнай асветай, культурай і сацыяльным жыццём.

Паралельна актывізаваліся беларускія сілы пры бальшавіках і пачалася падрыхтоўка да абвяшчэння БССР.

Каментары7

  • а
    21.02.2026
    А в каком году была основана деревня Шир ? А Ваканда ? Тоже интересно , люблю фантастику и мифы.
  • М
    21.02.2026
    Міхась, і добра, бо яны плянавалі русіфікацыю Польшчы, Балтыі і хацелі дружыць з Масквой. Урэсьце і нашу дзяржаву не прызналі.
  • Чатырнаццаць пунктаў Вільсана, ў 1991 мы адрадзілі БНР
    21.02.2026
    Міхась,

    немцы былі розныя, Беларускай стратэгіі ў іх не было, былі агульныя напрамкі, Палякаў яны таксама разагналі , гісторыя БНР гераічная і складаная, акупацыя Беларусі Масквой і Польшчай не гарантаванае. Мы мелі, і маем сусветнае права на нашым баку, Чатырнаццаць пунктаў Вільсана напрыклад. Імперыялістычныя Маскавіты Бальшавікі і Палякі нажаль перамаглі ў 20х перарабіўшы БНФ ў свае калоніі. Алеж не на доўга ў 1991 мы адрадзілі БНР
    ___
    " Беларусі павінна фармавацца згодна з воляй народаў, якія насяляюць край. Гэта мусіла ажыццявіцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі ўстаноўчы сойм."

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць