Спорт11

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў

У мас-старце канькабежнага спорту возьме ўдзел Марына Зуева.

Марына Зуева

Спаборніцтвы праходзяць у такім выглядзе: спачатку два паўфіналы, у кожным з якіх удзельнічае па 14 дзяўчат. Задача трапіць у васьмёрку найлепшых, каб узяць удзел у фінале.

Пачатак паўфіналаў а 17:50 па мінскім часе.

На дыстанцыі 3000 метраў два тыдні Марына была 15-й, а ў забегу на 5000 метраў 12 лютага была шостай.

Пакуль беларусы на Алімпіядзе не маюць медалёў, але і ўдзел тут быў мінімальны, усяго сем дзяўчат, прычым без біятлона, які прыносіў медалі.

За два дні да канца Алімпіяды ў медальным заліку ўпэўнена лідзіруе Нарвегія, у якой 37 узнагарод: 17 залатых, па 10 сярэбраных і бронзавых. 

У ЗША 29 медалёў (10+12+7), у Італіі — 27 (9+5+13). Усяго медалі заваёўвалі 28 краін.

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Сёння на Алімпіядзе будзе разыграна 10 камплектаў узнагарод, заўтра — чатыры, у тым ліку пройдзе фінал мужчынскага хакейнага турніру, у якім згуляюць ЗША і Канада.

Закрыццё Зімовай Алімпіяды ў нядзелю ў Вероне і пачнецца а 22:30 па Мінску.

Каментары1

  • Вольга
    21.02.2026
    Не беларусаў. Рэжымных пракладак з языком у адным месцы. Не блытайце, калі ласка. Беларусы цяпер у палку Каліноўскага.

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць