Грамадства77

Як дзяржава прадала непатрэбную лазню за 29 рублёў, а пасля забрала і лазню, і шалёную няўстойку

Гісторыя куплі лазні ў Брэсцкім раёне ператварылася ў сапраўдную фінансавую пастку. Фірма, якая вырашыла выкарыстаць закінуты аб’ект, набыўшы яго за сімвалічную базавую велічыню, у выніку аказалася вінаватая дзяржаве суму, у тысячы разоў большую за кошт самой пакупкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

У Брэсцкім раёне ўсплыла паказальная гісторыя пра тое, як танная дзяржуласнасць можа дорага каштаваць. У кастрычніку 2021 года камунальнае ўнітарнае прадпрыемства прадала будынак лазні камерцыйнай арганізацыі ўсяго за адну базавую велічыню. На той момант — 29 рублёў, піша BGmedia.

Здзелка адбылася па выніках аўкцыёну і была адобрана рашэннем Брэсцкага райвыканкама. Аб'ект знаходзіўся ва ўласнасці раёна і быў перададзены пакупніку з асаблівымі ўмовамі.

Дагавор куплі-продажу быў простым. Новы ўладальнік абавязаны быў выканаць хаця б адну з трох умоваў:

  • пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць у будынку;
  • правесці рэканструкцыю;
  • знесці аб'ект.

Але, як паказала праверка, за адведзены час не было зроблена нічога. Будынак так і застаўся без змен, больш за тое, ён пачаў разбурацца.

Рабочая група зафіксавала факт невыканання ўмоў дагавора. Пасля гэтага ў справу ўмяшалася пракуратура Брэсцкага раёна, якая падала пазоў у інтарэсах камунальнага прадпрыемства.

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці падтрымаў пазіцыю пракуратуры і пастанавіў спагнаць з камерцыйнай арганізацыі няўстойку ў памеры 161 тысячы рублёў. Пазоў быў задаволены цалкам.

Дагавор куплі-продажу скасаваны, будынак лазні вернуты камунальнаму прадпрыемству — купля за 29 рублёў павярнулася шматтысячнымі стратамі.

Каментары7

  • Jheronimus
    05.02.2026
    Тыповая шклоўская бізнэс-мадэль..
    Чакаем новых інвестыцый у хрустальнаы сасут)
  • СОП
    05.02.2026
    А вы штраф видели? 161 тысяча!!!!! За эти деньги всю деревню, где эта баня можно купить. Почему не миллиард доларов неустойка?
  • @*&^%
    05.02.2026
    Взяли на живца. Наказание не соответствует "преступлению". Зато 10 шкур сняли с "вшивого блоха"

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку12

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага19

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку12

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць