У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска-мадэль — расказваем, што пра яе вядома
Акрамя каханкі памерлага амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна Карыны Шуляк і яе бацькоў, у злітых дакументах фігуруе яшчэ адна беларуска — 28‑гадовая Вікторыя Семянчук (Чабатарэнка па мужу). Хто яна такая?

З інфармацыі, якой з «Нашай Нівай» падзяліліся ў арганізацыі Belpol, Вікторыя нарадзілася ў Гродне, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Звесткі пра яе афіцыйнае месца працы пасля выпуску з універсітэта адсутнічаюць, але, мяркуючы з сацсетак дзяўчыны, з 2015 года яна актыўна здымаецца як мадэль. Сярод іншага, яна была тварам некаторых калекцый Mark Formelle і працавала паводле кантракту ў Тайландзе.



Сёння дзяўчына носіць іншае прозвішча — былога мужа Яўгена Чабатарэнкі, з якім Вікторыя развялася. Ён экс-футбаліст. Нарадзіўся ў Беларусі, але з цягам часу атрымаў расійскае грамадзянства. Сярод іншага, гуляў за «Нёман» і «Крумкачоў». Пасля заканчэння футбольнай кар’еры Яўген займаецца нерухомасцю ў Санкт-Пецярбургу.
На жаль, ні ад яго, ні ад Вікторыі нам не ўдалося атрымаць каментароў наконт таго, як дакументы дзяўчыны маглі апынуцца сярод файлаў Эпштэйна.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары