Вайна33

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?

Расійскія ваенкары паведамляюць, што на фронце адключылася спадарожнікавая сувязь праз сістэму Starlink. Раней расіяне вынайшлі схему, як гэтай сувяззю можна карыстацца, абыходзячы санкцыі, але цяпер яна можа перастаць дзейнічаць. 

Ваенкар «Романов Лайт» адным з першых паведаміў:

«Па ўсім фронце «леглі» Старлінкі».

Пазней ён дапісаў, што такія праблемы нібыта не толькі ў расіян, але ва ўкраінцаў.

Іншы расійскі канал, «Разработчик БПЛА», таксама піша:

«Старлінкі такі пасыпаліся. Але не ўсе. Падрабязнасцяў не буду гаварыць, каб не дапамагаць праціўніку». 

Пры гэтым ён спадзяецца, невядома на якой падставе, што пра «заяўленыя раней белыя спісы гаворкі пакуль не ідзе».

Што гэта за «белыя спісы»? Рэч у тым, што сувязь праз сістэму Starlink на расійска-ўкраінскім фронце легальна мае толькі адзін бок — украінскі. Украіна набывае гэтую спадарожнікавую сувязь афіцыйна і плаціць за яе пры дапамозе еўрапейскіх партнёраў. Расія гэтага афіцыйна рабіць не можа — дзейнічаюць санкцыі.

У той жа час расіяне знайшлі спосабы, каб абысці абмежаванні, і выкарыстоўваюць гэту сувязь для кіравання беспілотнікамі, якія цяжка выяўляць і збіваць.

Каб супрацьстаяць гэтаму, ва Украіне прынялі рашэнне, што працаваць на тэрыторыі Украіны будуць толькі аўтарызаваныя тэрміналы Starlink, якія ўключаныя ў «белы спіс». Каб абсталяванне трапіла ў гэты спіс, трэба зарэгістраваць яго даныя. Для вайскоўцаў яны рэгіструюцца праз дадатак «Армія+», а бізнэсу і дзяржаўным службоўцам з 3 лютага неабходна падаваць заяўку праз партал «Дія».Толькі пасля пацверджання верыфікацыі тэрміналам можна карыстацца без абмежаванняў.

Міністэрства абароны падкрэслівае, што аўтарызацыя Starlink — ключавы элемент абароны сувязі ва Украіне і крок па нейтралізацыі пагроз з боку Расіі. Мяркуецца, што гэта дазволіць:

  • пазбавіць ворага тэхналагічнай перавагі;
  • павысіць бяспеку цывільных і вайсковых аб’ектаў, у тым ліку энергетычнай інфраструктуры;
  • забяспечыць стабільную і бяспечную сувязь для украінцаў.

Можна меркаваць, што цяперашнія праблемы з сувяззю праз Starlink на расійскім баку з'яўляюцца эфектам менавіта гэтых прынятых мер.

Каментары3

  • Дзе падзякі?
    05.02.2026
    Паліваць Маска брудам хэйтэры набягаюць за хвіліну. А калі трэбы падзякаваць, і выбачыцца, так яны кудысці знікаюць.
  • Тактычны Дрон
    05.02.2026
    Лепш позна, чым ніколі. Але чатыры гады поўнамаштабнай вайны ужо прайшло. Трэба было дачакацца, пакуль вораг пачне на шахеды старлінкі ўсталёўваць?
  • Дело движется к концу, Моль летает по дворцу
    05.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць