Эканоміка55

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай

Найбуйнейшая прыватная сетка аўтазаправачных станцый у Беларусі можа перайсці пад кантроль амерыканскага капіталу. Кампанія «Лукойл», якая трапіла пад санкцыі ЗША, плануе прадаць свой замежны бізнэс інвестыцыйнаму фонду Carlyle, піша выданне «Белорусы и рынок».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lukoyl-belorussiya.ibiz.by

Як паведамляе расійскае выданне РБК, амерыканскі інвестфонд Carlyle, які ўваходзіць у лік дзвюх тысяч найбуйнейшых кампаній свету, збіраецца выкупіць амаль усе замежныя актывы «Лукойла». Выключэннем стануць толькі праекты ў Казахстане — яны застануцца ў расійскай групы. Для завяршэння здзелкі, праўда, яшчэ спатрэбіцца дазвол шэрагу рэгулятараў, у тым ліку Міністэрства фінансаў ЗША.

У выніку гэтай здзелкі Carlyle можа атрымаць доступ да нафта– і газаздабыўчых праектаў «Лукойла» ў дзесяці краінах, уключаючы Азербайджан, Ірак, Узбекістан, Егіпет, Камерун, Нігерыю, Гану, Конга, Мексіку і ААЭ. Акрамя таго, гаворка ідзе пра тры нафтаперапрацоўчыя заводы ў Румыніі, Балгарыі і Нідэрландах, а таксама сеткі АЗС і прадпрыемствы па вытворчасці аліў, змазачных матэрыялаў і іншых тэхнічных вадкасцяў.

У гэты спіс уваходзяць і беларускія актывы: даччыная кампанія «Лукойл-Беларусь», якая кіруе больш як 80 аўтазапраўкамі, нафтабазамі і газанапаўняльнымі станцыямі, а таксама доляй у заводзе «ЭддзіТэк» у Наваполацку, што выпускае прысадкі для паліва. Калі здзелка адбудзецца, гэтыя актывы фактычна апынуцца ў ўласнасці амерыканскага інвестфонду.

Каментары5

  • дзякуй ЗША за клопат, за любоў да Беларусі нашай
    29.01.2026
    цудоўная навіна, дзякуй ЗША за клопат , за любоў да Беларусі нашай. "Акенца магчымасцяў" адчынілася трэба ім карыстацца спадары ! гарантую, хутка будзе больш добрых навін ў напрамку мовы & дэкаланізацыі

    "Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай"
  • бабруйчанін
    29.01.2026
    Штатаўскія камрады Трампа набудут у падобных камрадаў па " муткам" з рф ))))
    І чаму так узрадаваліся??
  • пенсионер-ябацка
    29.01.2026
    Продались.

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць