Грамадства1212

Ірына Абельская адкрыла лабараторыю на факультэце Колі

У Беларускім дзяржаўным універсітэце на біялагічным факультэце пачала працаваць новая лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку. Ва ўрачыстым адкрыцці ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковай супольнасці і кіраўніцтва ўніверсітэта. Была і кіраўніца Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра, сенатарка Ірына Абельская — маці Колі Лукашэнкі, які акурат на гэтым факультэце і вучыцца.

Фота: bsu.by

Выступаючы на адкрыцці, Ірына Абельская адзначыла, што лабараторыя з’яўляецца сучасным высокатэхналагічным цэнтрам, які будзе карысны для развіцця медыцыны, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і экалогіі. Яна падкрэсліла, што важна актыўна выкарыстоўваць яе магчымасці ў практычнай рабоце. 

Фота: bsu.by

Гэта лабараторыя заяўляецца як адзіная ў Беларусі комплексная пляцоўка, дзе можна рабіць поўны цыкл даследаванняў бялку: ад яго атрымання да дэталёвага вывучэння структуры, уласцівасцяў і функцыянальнага ўзаемадзеяння. Падчас адкрыцця студэнты біяфака прадставілі першыя вынікі сваёй работы на новым абсталяванні.

Стварэнне лабараторыі звязана з неабходнасцю сучаснай падрыхтоўкі студэнтаў у межах сумеснай адукацыйнай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта ў сферы біятэхналогій. Студэнты будуць працаваць з унікальным абсталяваннем, вывучаць бялковыя малекулы з высокай дакладнасцю, культываваць клеткі, сінтэзаваць бялок у стэрыльных умовах і кланаваць гены. Лабараторыя мае міждысцыплінарны характар: тут змогуць займацца мікрабіёлагі, біятэхнолагі, біяінжынеры і біяхімікі. 

Каментары12

  • Мамаколі
    14.02.2026
    Коля абельский-лукашенко зараз Валета свайго ахоу́вае
  • Танкисты
    14.02.2026
    Помню его малого, когда на лукашиском празднике 3 июля дёргался и чесался между ног постоянно
  • Падаткі
    14.02.2026
    Факультэт для абкрадання бюджэтных грошай

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць