Вайна22

У палоне ва ўкраінцаў цяпер больш за 4000 расіян. Прапорцыя рэзка змянілася за апошні час

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі ў Мюнхене паведаміў, што ўкраінскі бок мае ў палоне больш за 4 тысячы расійскіх вайскоўцаў. 

Уладзімір Зяленскі на Мюнхенскай канферэнцыі 2026 года. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Зяленскі адзначыў, што гэта станоўчая навіна, бо раней ва ўкраінскім палоне было толькі 1,5 тысячы расіян, а цяпер колькасць перавысіла 4 тысячы.

Праўда, у расійскім палоне знаходзіцца амаль удвая больш — каля 7 тысяч украінскіх ваеннапалонных. І гэта мае тлумачэнне.

У першыя ж дні вайны, карыстаючыся эфектам нечаканасці, кліны расійскіх войскаў глыбока ўвайшлі на тэрыторыю Украіны. У першыя ж тыдні вайны ў акружэнне трапіў гарнізон Марыупаля — гэты горад пратрымаўся даўжэй, чым Брэсцкая крэпасць. Яны прынялі ўдар на сябе, адцягнулі на сябе баяздольны кулак расійскай арміі. Вынікам такой абароны Марыупаля стаў непазбежны палон. У першыя тыдні расіяне ў палон амаль не траплялі, а ўкраінцаў здавалася шмат: памежнікі, байцы Унутраных войскаў, якія сцераглі Чарнобыльскую АЭС, сілавікі-тылавікі ў захопленых першым ударам гарадах.

Усе абмены палоннымі пачынаючы з 2022 года праводзіліся па формуле «адзін на адзін». Усяго з пачатку вайны да сёння ва Украіну вярнуліся прыкладна 6 600 чалавек.

На сустрэчы з журналістамі міжнародных інфармацыйных агенцтваў 5 чэрвеня 2024 года Уладзімір Пуцін заяўляў, што ў расійскім палоне знаходзіцца 6465 украінскіх вайскоўцаў. Тады ж ён назваў лічбу ў 1348 расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ва ўкраінскім палоне. Гэта значыць, што з таго часу ў палон траплялі пераважна расійскія вайскоўцы.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ідэальна было б правесці абмен «усіх на ўсіх», але Украіна гатовая і да абмену паводле прынцыпу «тысяча на тысячу». Ды і ўвогуле — галоўнае, каб працэс хоць бы неяк ішоў.

«Добра, калі яны будуць гатовыя памяняць нават «сто на сто». Любы крок для нас у гэтым кірунку — гэта станоўчае рашэнне», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Ужо сам факт таго, што больш за 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў трапілі ў палон, сведчаць пра невысокую баяздольнасць і нізкі маральны дух расійскай арміі. Для параўнання: за час войнаў у Іраку і Афганістане, калі амерыканцы працяглы час акупавалі варожа настроеныя тэрыторыі, у палон трапіла ўсяго 7 амерыканскіх вайскоўцаў.

Расійскі перамоўнік Уладзімір Мядзінскі, пагражаючы Украіне, нядаўна правёў паралель з Паўночнай вайной, якая доўжылася 21 год.

Аднак цана, якую плаціць Расія, можа быць завялікая нават для маскоўскага кіраўніцтва.

Каментары2

  • 1
    14.02.2026
    Некаторыя хочуць у РДК, Легіён, Сібір
  • Спадар
    15.02.2026
    І ўсю гэту зграю оркаў яшчэ і карміць???!

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць