Грамадства4848

На вайне супраць Украіны загінуў 21‑гадовы хакеіст з Гомеля

Мацвей Угараў праходзіў службу ў мінскім спецназе — у ВЧ 3214.

Канал расійскага разведвальнага батальёна «Разведосы» паведаміў аб гібелі свайго байца па імені Мацвей з пазыўным Пупс. Прозвішча пазначана не было, але «Флагшток» высветліў, што загінулы — хакеіст з Гомеля.

Найміту быў усяго 21 год, у яго засталіся маці, малодшая сястра і брат.

Мяркуючы па інфармацыі канала разведвальнага батальёна, Мацвей служыў у разведгрупе. 4 лютага яна «выконвала задачу па выяўленні хованак і зачыстцы бліндажоў саперніка». У гэты час група была атакавана ўдарнымі FPV-дронамі. 

Сцвярджаецца, што «налёт варожых БПЛА быў адбіты, але група панесла страты параненымі байцамі». Пры эвакуацыі параненых, якіх суправаджаў Мацвей, быў здзейснены паўторны налёт. У батальёне заявілі, што баец прыкрываў групу і збіваў дроны з гладкаствольнай зброі, але адзін са збітых БпЛА ўпаў побач і здэтанаваў — раненні былі несумяшчальныя з жыццём. Мацвея прадставілі да ўзнагароды «Ордэн мужнасці» пасмяротна.

Прыкладна ў той жа час аб «трагічнай гібелі» свайго гульца паведаміла хакейная каманда «Славяне», якая выступае ў аматарскай хакейнай лізе Гомеля. Абставіны гібелі не ўдакладняліся, але былі названы імя і прозвішча загінулага — Мацвей Угараў. У камандзе ён быў брамнікам. Крыніца пацвердзіла «Флагштоку», што загінулы — менавіта ён.

Таксама ён быў суддзёй, які працаваў на матчах дзіцячых каманд у Гомелі. У апошні час яго заўважалі ў гомельскім Лядовым палацы ў вайсковай куртцы з налепленым шаўронам.

У каментарах у тэлеграме ў навіны пра гібель Мацвея нехта напісаў «Беларусь памятае», прыйшлі ў каментары і сваякі загінулага. Іх словы поўныя нянавісці да ўкраінцаў, якіх называюць «бандэраўцамі» і заклікаюць «сцерці з зямлі». Сястра загінулага нават выкарыстоўвала нецэнзурныя выразы і расказала, што брата забілі ў дзень яе 17-годдзя, і што ён быў яе адзінай апорай, абяцаў вярнуцца жывым. Яны заклікалі жорстка помсціць за загінулага сваяка.

У той жа час бабуля Галіна Ткачова звярнулася да камандзіраў, каб яны «адказалі за ўсё»:

«Моладзь ненавучаную адпраўляць у пекла, ведаючы што яны не вернуцца… Нават калі Афган быў, маладых дзецюкоў навучалі паўгода, як трымацца і каб выжыць, а вы ненавучаных і не абстраляных на непазбежную смерць…»

На асабістай старонцы Угарава бачна, што ён захапляўся страйкболам і ў 2025 годзе ўдзельнічаў у ваенізаванай «Бітве гарадоў» у Бабруйску. У тым жа годзе апошні раз выкладаў фота ў хакейнай форме. Паводле звестак «Кіберпартызан», з 2023 па 2024 гады Угараў праходзіў службу ў мінскім спецназе — у ВЧ 3214 (падраздзяленні ўнутраных войскаў).

Каментары48

  • Яна
    10.02.2026
    Дзякуй ЗСУ!!!!
  • Гэта
    10.02.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Иванов
    10.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць