Грамадства44

Аляксандр Фядута расказаў пра рэакцыю Лукашэнкі на кнігу пра сябе

«Рэзалюцыю ён паклаў такую, якую я напярэдадні чытаў у справах аднаго з дзекабрыстаў 1825 года».

У 2005 годзе былы паплечнік Лукашэнкі Аляксандр Фядута выдаў яго палітычную біяграфію. У выпуску праграмы ТОК аўтар згадвае, што кніга выйшла ў Маскве, а ў Мінску набыць яе было немагчыма. Фядута сам займаўся распаўсюдам свайго твора.

Адзін асобнік ён вырашыў падарыць свайму «старэйшаму сябру, які працаваў у вельмі ўплывовай дзяржаўнай газеце». Паліттэхнолаг і пісьменнік згадвае гэты эпізод так:

«Патэлефанаваў яму і сказаў, што хачу прывезці кніжку ў падарунак. Ён сказаў: «Ведаю-ведаю, вязі! Толькі чаму для мяне аднаго?». Ну, я прывёз пачак кніг. Ён падзякаваў, спытаўся: «А герою кніжку не хочаш падарыць?» Я кажу: «Хачу, я нават подпіс прыдумаў».

На пытанне сябра пра тое, якім будзе гэты подпіс, Фядута адказаў:

«Надпіс будзе такі: «Герою кнігі ад яго аўтара». Ён паглядзеў на мяне і сказаў: «Фядута, ну ты не жартуй так, забываешся».

У выніку пісьменнік перадаў кнігу для Лукашэнкі, але без аніякага подпісу. На наступны дзень сябар-рэдактар патэлефанаваў зноў і папрасіў прывезці яшчэ адзін пачак кніг. На пытанне «навошта?», той патлумачыў:

«Разумееш, усе бачылі, што я кніжку яму прынёс, перадаў. Ну а зараз трэба, калі ён спытаецца ў кагосьці з бліжэйшага атачэння, чытаў ці не, каб людзі маглі сказаць, што чыталі. Каб не бегалі, не шукалі, дзе набыць».

Пісьменнік выканаў і гэтую просьбу. А праз некаторы час, ідучы па цэнтры сталіцы, выпадкова сустрэў знаёмага, які ў той час працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта. Фядута апісвае гэтую сустрэчу:

«Ідзём, маўчым. Пасля ён кажа: «Чытаў, чытаў». Я кажу: «Ну і што, дзе кніжку набылі?». Ён кажа: «А кіраўніцтва дало». — «А навошта?» — «А паглядзець, ці ёсць там за што завесці крымінальную справу».

На пытанне Фядуты пра вынікі гэтай праверкі суразмоўца адказаў:

«Па двух-трох момантах можна».

«Дык чаму не завялі?», — перапытаў Фядута.

Адказ чыноўніка на пытанне, якую менавіта рэзалюцыю паставіў Лукашэнка, вельмі рассмяшыў аўтара:

«Рэзалюцыю Аляксандр Рыгоравіч паклаў такую, якую я напярэдадні чытаў у справах аднаго з дзекабрыстаў 1825 года: «Оставить без последствий». Я чытаў гэты рукапісны аўтограф імператара Мікалая Першага. І вось мне ў той час таксама ўсё пакінулі без наступстваў».

На пытанне, ці сапраўды ў пэўным сэнсе Фядута адчуваў сябе «аўтарам Лукашэнкі», паліттэхнолаг адказаў: «Я разумею, што гэта было нахабства з майго боку». У якасці паралелі ён прыгадаў эпізод з удзелам іншага паплечніка па выбарчай кампаніі 1994 года — дэпутата Дзмітрыя Булахава.

Калі на адной з прэс-канферэнцый у адрас Булахава прагучала заўвага: «Ну дык вы ж стварылі гэтага чалавека», — той адказаў: «Прырода-маці яго сатварыла з усімі флюідамі».

«Таму я таксама не бяру на сябе адказнасці», — рэзюмаваў Аляксандр Фядута.

Каментары4

  • Самаабвешчанаму тату Карле
    14.02.2026
    можна толькі паўтарыць параду: "Фядута, ну ты не жартуй так, забываешся". А то многія могуць не зразумець, што ў гэтым жарце ёсць доля жарту. Рызыка стаць другім самым непапулярным (вельмі мякка кажучы) беларусам у свеце...
  • Ёсік
    14.02.2026
    Не, спадар Федута, нешта ў вашых глуздах бегала, калі гэтага невуча да ўлады вялі. Раней казалі, што партфельчык ад яго чакалі, нейкіх прапаноў. Атрымалі калонію.
  • Dark side of the Moon
    15.02.2026
    А можэ ёсьць иншая акаличнасьць чаму Лука у рэшце рэшт зрабиу яго сваим ворагам и Аляксандр мусиу зысьци. Напрыклад, што Аляксандр ня здолиу выпрацаваць для Лукавага рэжыма идэалёгию, якая захапила бы усех беларусау.
    Не здарма Луке прыписваюць словы, як не павярни Майн Камф выходзиць))))

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць