Культура

Ініцыятыва «Nadja» апублікавала зборнік айцоў сюррэалізму

Выдавецкая ініцыятыва «Nadja / Надзя» апублівакала па-беларуску калектыўны зборнік трох сцяганосцаў сюррэалізму — «Знізь хуткасць работы» Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара, піша bellit.info.

Над перакладам з французскай працавалі: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. Выданне праілюстраванае Стасяй Бянчук.

«Зборнік з трыццаці вершаў быў цалкам складзены ўсяго за 5 дзён, з 25 да 30 сакавіка 1930 года, падчас сумеснага адпачынку трох паэтаў у Авіньёне на поўдні Францыі. Назвай для кнігі паслужыў дарожны знак, які кампанія ўбачыла па дарозе да горада. Да вершаў былі падрыхтаваныя прадмовы, і ўжо 20 чэрвеня зборнік выйшаў з друку ў выдавецтве Хасэ Карці», — расказваецца ў каментары-паслямове пра гісторыю стварэння кнігі.

PDF-версію кнігі «Знізь хуткасць работы» можна вольна спампаваць проста цяпер. Пра іншыя метады распаўсюджання выдання ініцыятыва «Надзя» мае паведаміць пазней.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць