Ежа1212

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?

Калі хочаце есці «як у войску на вучэннях», дык можаце: усё знойдзеце ў звычайнай краме.

Скрыншот відэа на YouTube

Фармаваннем сухпайкоў для беларускага войска займаецца 1068‑я харчовая база, што месціцца ў Гарадзішчы (Мінскі раён). 

Склад вайсковых сухпайкоў публікаваў тэлеграм-канал «Я-военный.бел».

Агульнавайсковы рацыён выглядае так: печыва зацяжное або крэкер з пшанічнай мукі (або галеты, хлябцы), печыва салодкае (або вафлі), кансервы мясныя (тушонка), кансервы рыбныя, кансервы мяса-раслінныя, цукар, гарбата, карамель, харчовы гематаген або садавінна-збожжавы батончык, сок з садавіны. Энергетычная каштоўнасць такога сухпайка складае аж 3890 калорый — для моцных нагрузак.

У рацыён харчавання асабовага складу дэсантных падраздзяленняў дадаюць каву ды шакалад. Тут ужо каларыйнасць атрымліваецца 4008 калорый.

Рацыён харчавання падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння амаль такі самы па складзе, але ўжо разлічаны на 4730 калорый.

Агляд на сухпаёк армейскага спецназа рабіў мазырскі ютуб-блогер Сяргей Цярэшчанка. Сцвярджае, што беларускі сухпаёк яму даслаў нехта з падпісчыкаў.

Набор ежы такі: тушонка Жлобінскага мясакамбіната, ячная каша з ялавічынай Слонімскага мясакамбіната (дзве бляшанкі), балтыйская кілька ў таматным соусе, тры пачкі галет, пачак салодкага печыва (пяць штук), чатыры пакуначкі чорнай гарбаты Kali laska, гематаген, маленькая шакаладка «Алёнка», восем пакуначкаў цукру (па 10 грам) і чатырнаццаць ледзянцоў. Чамусьці не знайшлося соку, які мусіў быць.

Скрыншот відэа на YouTube

Абурыла блогера тое, што яму ў набор трапіла дзве аднолькавыя бляшанкі — груца з ялавічынай. Маўляў, чаму нельга было пакласці розныя — напрыклад, рыс ці грэчку.

Скрыншот відэа на YouTube

Не спадабалася мужчыну і тое, што на бляшанцы з тушонкай не было адрыўнога кольца. Не знайшлося яго і на кільцы, то-бок адкрываць яе вельмі нязручна. Як кажа Сяргей, хочаш нажом, а хочаш зубамі.

Раскрытыкаваў ён і сам пачак, у якім ляжаў сухпаёк. Таму што зроблена ён са звычайнага кардону, які лёгка і хутка распаўзецца ад вільгаці (для параўнання: нават расійскі сухпаёк надзейна запакаваны ў герметычны пластыкавы пакет). Наогул, усё пакаванне ў наборы Сяргей заве несучасным. Напрыклад, войскі заходніх краін даўно выкарыстоўваюць рэторт-пакеты замест вялікіх, цяжкіх і нязручных бляшанак.

Расійскі сухпаёк, які прадаецца на «Куфары» ўсяго за 33 рублі

— Дзе лыжкі? Чым салдат будзе есці? Штык-нажом? Ну няўжо наша беларуская прамысловасць не можа надрукаваць тэрмапластаўтаматамі добрай якасці лыжкі? Не тыя, якія кладуць у сухпаек расійскай арміі — яны ламаюцца, а моцныя, добрыя.

Плюс, які пабачыў блогер, — гэта якасць прадуктаў. Маўляў, ён сам набываў у краме такія кансервы і ўпэўнены ў тым, што мяса ў бляшанках сапраўды можна знайсці.

Але ж да смаку ёсць пытанні. Блогер сцвярджае, што есці кашы халоднымі ўсё ж непрыемна, а нічога для таго, каб пагрэць іх, ён не знайшоў.

— Вось скажыце, што, вайсковец павінен вогнішча раскласці? Так яго ўбачыць любы дрон з цеплавізарам.

Галеты Сяргей увогуле называе ненавіснымі і цікавіцца, чаму ж у Беларусі нельга зрабіць кансерваваны хлеб (у натаўскіх сухпайках ён ёсць).

Блогер і інструктар па стральбе з Дагестана Марат Сутаеў

Раней агляд на сухпаёк беларускага войска рабіў блогер і інструктар па стральбе з Дагестана Марат Сутаеў. У яго наборы была груца з ялавічынай ды грэчка з ялавічынай. Соку таксама не было, затое знайшлася кава.

Першае, што здзівіла Марата — адсутнасць прадметаў для таго, каб можна было падагрэць ежу (у інтэрнэце можна знайсці інфармацыю, што ў некаторых беларускіх сухпайках сухое паліва з падстаўкай). Таму яму прыйшлося браць неабходнае з расійскага сухпайку.

Скрыншот відэа на YouTube

Ён кажа, што есці кансервы можна і халоднымі, але цёплымі ўсё ж значна смачней. На адсутнасць лыжкі блогер таксама звярнуў увагу, але дастаў сваю.

Уразіла Марата тое, як шмат мяса ў беларускіх кашах. Кажа, што вельмі смачна. З тушанінай ён зрабіў бутэрброд на галеце.

— Я б з задавальненнем пайшоў у беларускае войска, каб есці такі сухпаёк. Жартую.

Агулам рацыён Марату спадабаўся. Маўляў, нічога лішняга.

Скрыншот відэа на YouTube

На СТБ у 2023 годзе таксама вырашылі параўнаць сухпайкі Беларусі, Расіі і краін НАТА.

Журналіст актыўна расхвальваў айчынныя кансервы — пераконваў, што ў свеце гэта ўжо эксклюзіў: «Беларусь — адзіная краіна постсавецкай прасторы, якая захавала легендарную бляшанку ў сваіх сухпайках».

Але адзначыў: у Расіі рацыён больш разнастайны — ёсць рагу з гародніны, курыны паштэт, яблычныя пюрэ і фруктовыя напоі. Нават жуйку паклалі.

Расійскі сухпаёк, можна спакойна набыць на «Куфары» ўсяго за 33 рублі
Вось што кладуць у расійскі сухпаёк

Галоўнае адрозненне амерыканскага сухпайка — ён разлічаны на адзін прыём ежы (беларускі і расійскі — адразу на ўвесь дзень).

Амерыканскі сухпаёк, які прадаецца на «Куфары» (80 рублёў за адзін)

«З асноўнага — тушаная курыца ў таматным соусе і з сырам фета, кукурузная запяканка. Ёсць хлеб, але не як галета, а такі, як нават для касманаўтаў бяруць. Ёсць сыр плаўлены — ён ёсць і ў расійскіх калег. Потым карамельна-яблычная нуга. Капучына. А далей аднаразовы посуд і сродкі гігіены».

У амерыканскім сухпайку знайшлі беспалымяны награвальнік ежы — унутр яго неабходна заліць ваду. У сюжэце сцвярджалася, быццам і ў беларускім знаходзіцца аналагічны. Расійскі варыянт журналіст раскрытыкаваў.

Скрыншот відэа СТБ

Не спадабалася яму і расійская грэчка з ялавічынай — кажа, смак мяса зусім не адчуваецца. Беларуская кансерва — ну зусім іншы смак.

Дарэчы, цяпер сухпаёк расійскага вайскоўца можна спакойна набыць на «Куфары» ўсяго за 33 рублі, а амерыканскага — за 80 рублёў.

Каментары12

  • на правах рекламы? ;)
    02.02.2026
    несколько раз (в тексте и в самом конце) упомянута стоимость сухпайка российского и американского военного на «Куфаре»
  • тоже хочу в бел. армию ;)
    02.02.2026
    тоже хочу в бел. армию ради мясных консервов ;)
    В Германии и Австрии, где я живу последние годы, не умеют делать тушенку. Крупнокусковой вообще нет.
    В Западной Германии один из крупнейших производителей Dreistern делает тушенку явно из мяса машинной обвалки, просто спрессованная масса мелких кусочков. Немцы расхваливают в рецензиях на Амазоне, наверное , не привыкли к другому, хотя есть и мнения, что даже собаки от такого отворачиваются.
    В Австрии тушенка похожа на паштет.
    Лишь в бывшей Восточной Германии делают нормальную по вкусу тушенку (наверное, технологии Восточного блока), но тоже не крупнокусковая.
  • Янка
    02.02.2026
    тоже хочу в бел. армию ;), разважаннi з разраду "няма на захадзе кефiра апроч расейскiх крамаў для савецкіх эмігрантаў" і "чамусці там няма халадца". Няма, бо няма попыту. Тушонка - надзвычайна простая і прымітыўная ежа хомо-саветыкусаў працяглага захоўвання з вялікай колькасцю тлушчу, энергазатраты на яе прыгатаванне вялікія, а вось сыравіна для яе патрэбная дарагая і якасная (бо інакш гэта будзе корм для сабак), з якой заходняя харчовая прамысловасць здольная вырабіць нашмат больш смачныя рэчы.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца знакамітага беларускага мадэльнага агенцтва пракаментавала яго згадкі ў файлах Эпштэйна7

Пацяпленне клімату можа кардынальна замарозіць Ісландыю1

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу1

У Смалявічах тры тыдні б'е гарачы гейзер

Брытні Спірс прадала правы на ўсе свае песні за $200 мільёнаў2

Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў7

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць