Вайна66

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці

Аляксей Капліч, адзін з самых маладых палітвязняў, прымусова дэпартаваных рэжымам Лукашэнкі ў снежні 2025 года, яшчэ нядаўна праходзіў праз катаванні ў КДБ і ШІЗА, а сёння працуе валанцёрам у беларускім Пункце нязломнасці ў Кіеве.

Аляксей Капліч у беларускім Пункце нязломнасці ў Кіеве. Фота: фэйсбук Алены Жаркевіч

Валанцёрка Алена Жаркевіч, якая апублікавала ў фэйсбуку здымак Аляксея падчас працы, не хавае эмоцый.

«Хто б што ні казаў — беларусы найкруцейшыя, — піша Алена. — Учора гэты чалавек быў у турме. Прайшоў праз прымусовую дэпартацыю, праз зламаны лёс, ціск і знявагу. А сёння ён — у Кіеве, побач з намі. Робіць тое, што лічыць правільным: дапамагае Украіне выжыць і абагравацца. Без крыку, без паказухі, з унутранай годнасцю чалавека, якога не зламалі».

Шлях да мары праз катаванні

Гісторыя Аляксея Капліча — гэта сюжэт пра незвычайную для такога ўзросту цвёрдасць. Калі пачалася поўнамаштабная вайна, хлопцу з вёскі Сінкевічы на Брэстчыне было ўсяго 15 гадоў. Ён прачынаўся ад гукаў расійскай авіяцыі, якая ўзлятала з беларускіх аэрадромаў, і ўжо тады вырашыў: заставацца ўбаку нельга.

Аляксей чакаў паўналецця, каб уступіць ва УСУ. 30 сакавіка 2024 года яму споўнілася 18, а на наступны дзень яго затрымалі ў мінскім аэрапорце — хлопец спрабаваў вылецець у Грузію, каб адтуль дабрацца да фронту.

Далей былі жахі, якія цяжка ўявіць: допыты ў КДБ, дзе яму пагражалі перадачай расійскім неанацыстам з «Русіча», і зверскія катаванні. Аляксей згадваў, як сілавікі рэзалі яму рукі лязом, спрабуючы выбіць кантакты знаёмых ва ўкраінскім войску. Хлопец не выдаў нікога.

За «замах на ўдзел у збройным канфлікце» ён атрымаў два гады калоніі. Нават за кратамі Аляксей не маўчаў: за адказ «Героям слава» на правакацыю начальніка шклоўскай калоніі яго адправілі ў ШІЗА.

Нязломнасць як выбар

13 снежня 2025 года Аляксея разам з іншымі палітвязнямі вывезлі да ўкраінскай мяжы. Хлопца дэпартавалі ў адным спартыўным касцюме — асабістыя рэчы яму так і не вярнулі. Праз некаторы час ён апынуўся ў Вільні, дзе высветлілася, што юнак з’яўляецца далёкім сваяком Святланы Ціханоўскай.

Нягледзячы на магчымасць застацца ў бяспечнай Еўропе, Аляксей адразу заявіў: яго планы не змяніліся.

«Я займаюся легалізацыяй, атрымаю дакументы — і адпраўлюся ва Украіну ваяваць. Хачу прасоўвацца ва УСУ па кар’ернай лесвіцы», — казаў ён у інтэрв’ю.

Цяпер Аляксей ужо ў Кіеве. Пакуль вырашаюцца фармальныя пытанні з дакументамі для службы, ён дапамагае ўкраінцам у пункце абагрэву, які адкрылі беларускія валанцёры. Гэта месца, дзе людзі могуць падсілкаваць тэлефоны і атрымаць цяпло падчас блэкаўтаў, стала для былога палітвязня першым фронтам у гэтай вайне.

«Гэта гонар — называць яго беларусам», — падсумоўвае Алена Жаркевіч.

Каментары6

  • Алесь
    01.02.2026
    НН, калі ласка, зрабіце навіну з пералікам як дапамагаць нашых вайскоўцам ва Украіне. Я шчыра кажуцы заблытаўся ва ўсіх скандалах за апошнія гады і не разумею каму дапамагаць акрямя БайСОЛ і розным СМІ. Сам байсол чамусьці амаль не адкрывае такіх збораў. Ці хтосьць у каметнарах падзяліцесь калі ласка.
  • Вось так і жывем
    01.02.2026
    Алесь, апошні збор на Каліноўцаў які я бачыў быў у Балаганава, БалаганOFF, у ютубе. Гэта украінскі блогер, ён мае кантакты, настолькі я разумею, раней ён актыўна збіраў для Кастуся, зараз ужо не часу, не бачыў. А так у Святланы Ціханоўскай у офісе, хтосці там адказвае за кантакты з вайсковымі. Можна напісаць ёй у трэдс.
  • Т
    01.02.2026
    Жадаю яму вярнуцца жывым ў вольную Беларусь.

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста2

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў40

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста2

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць